Як будзе выглядаць помнік на магіле беларускі Лізы, якую забілі ў цэнтры Варшавы ФОТА
Здымак помніка ў сваім фэйсбуку апублікавала Валярына Кустава.
06.08.2024 / 15:53
Фота з фэйсбука Валярыны Куставай
«На фота — помнік, які ўрэшце паставяць на магіле Лізы. І на гэтым я адпускаю гэтую гісторыю. І душу нашай забітай дзяўчынкі канчаткова. Дзялюся фота з вамі, бо, думаю, многім таксама гэта важна», — напісала Валярына Кустава.
На Лізу Герцэн напаў маладзён у цэнтры Варшавы 24 лютага. Ён згвалтаваў дзяўчыну і моцна збіў. Дзяўчына некалькі дзён знаходзілася ў коме і памерла 1 сакавіка.
Яе пахаванне ператварылася ў масавую маніфестацыю.
У Варшаве развітваюцца са згвалтаванай і забітай беларускай. На пахаванні быў Пазняк з жонкай ФОТА
Лізу Герцэн пахавалі на Паўночных могілках Варшавы ВІДЭА
«У Парыж разам з каханым». Што напісала ў сваім дзённіку Ліза, забітая ў Варшаве
Падазраваны ў забойстве Лізы Герцэн прызнаў віну