Балгарскае пасольства часова перастане афармляць нацыянальныя візы тыпу D
Пасольства Балгарыі ў Беларусі паведаміла пра новыя змены ў выдачы візавых дакументаў.
06.08.2024 / 16:08
Пасольства Балгарыі ў Мінску. Фота: mfa.bg
«З 09.08.2024 па 16.08.2024 уключна [часова прыпыняецца] прыём заяў грамадзян на атрыманне нацыянальных віз тыпу «Д», — паведамілі ў пасольстве.
Такая мера тлумачыцца «тэхнічнымі прычынамі».
Нагадваецца таксама, што з 1 жніўня па 16 жніўня ўжо прыпынены прыём заяў грамадзян на атрыманне адзіных шэнгенскіх віз тыпу C. Заявы будуць прымацца толькі ў экстранных і гуманітарных выпадках.
Заўтра пасольства Балгарыі ў Мінску часова прыпыніць падачу на шэнген
Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу
Венгрыю прапанавалі на час выключыць з Шэнгенскай зоны з-за выдачы віз беларусам
Еўракамісія запатрабавала ад Венгрыі растлумачыць спрашчэнне ўезду для расіянаў і беларусаў