Камала Харыс вызначылася са сваёй кандыдатурай на віцэ-прэзідэнта ЗША
У пары з Камалай Харыс на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША будзе выступаць губернатар Мінесоты Цім Уолц.
06.08.2024 / 16:18
Цім Уолц. Фота: Stephen Maturen/Getty Images
Саму Камалу Харыс афіцыйна вылучылі ў якасці кандыдата ў прэзідэнты ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе The New York Times.
60-гадовы Цім Уолц — былы афіцэр Нацгвардыі ЗША і былы настаўнік, які ў апошнія тыдні адзначыўся актыўнай абаронай Харыс. Таксама ён выступаў з моцнай крытыкай Дональда Трампа і ягонага кандыдата ў віцэ-прэзідэнты Джэя Вэнса.
Уолц мае рэпутацыю цэнтрыста. Ён лютэранін, у яго двое дзяцей. Мінесота традыцыйна галасуе за дэмакратаў, таму выбар Уолца звязаны з яго якасцямі і пазіцыяй, а не з жаданнем атрымаць перавагу ў адным са swing states.
Уолц займаў выразна праўкраінскую пазіцыю, а Мінесота — штат са шматлікай украінскай дыяспарай. Вядома, што летась Цім Уолц сустракаўся з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, выказваў падтрымку Украіне і гатоўнасць дапамагаць украінскім уцекачам.
Трамп знайшоў вінаватага ў біржавым абвале — ім стала віцэ-прэзідэнт Камала Харыс
Трамп захацеў перанесці дэбаты з Харыс на рэспубліканскі тэлеканал. Тая супраць
Камала Харыс ўжо набрала дастаткова галасоў, каб стаць кандыдаткай у прэзідэнты ЗША
Беларус прыйшоў на канферэнцыю Новай Беларусі з яркім манікюрам у падтрымку Камалы Харыс ФОТЫ