Каля Кургана Славы паставілі паравоз — чыноўнікі вераць, што гэта павялічыць наведвальнасць у два разы ФОТА
Кіраўнік Мінаблвыканкама лічыць, што гэта дапаможа. А міністр абароны шукае ў Расіі старую тэхніку.
06.08.2024 / 19:19
Скрыншот відэа: СТБ
Старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын расказаў, што ўлады ставяць задачу ў два разы павялічыць наведвальнасць Кургана Славы.
Для гэтых мэтаў Турчын прапанаваў паставіць каля Кургана паравоз.
«Мы ставім для сябе такія мэты, што як мінімум у два разы трэба павялічыць наведвальнасць Кургана. Для гэтага мы Лукашэнку прапаноўвалі нашы рашэнні, [ставіць] тэхніку часоў Вялікай Айчыннай вайны — дзякуй нашым калегам з Мінкульта — мы са Станькава прывезлі сюды паравоз», — расказаў Турчын.
На пляцоўцы каля Кургана Славы можа з'явіцца і іншая тэхніка часоў Другой сусветнай. Турчын папрасіў міністра абароны пашукаць яе ў Расіі. Нейкі ўзор ужо знайшлі, аднак раскрываць таямніцу, што гэта за тэхніка, чыноўнік не стаў.
Лукашэнка сёння прыехаў на Курган Славы
На Кургане Славы прапаноўвалі малочныя кактэйлі з тварам Качанавай і Галоўчанкі ФОТАФАКТ
Хісткае становішча. Пад Мінскам развальваецца рэканструяваны Курган Славы