Беларускі добраахвотнік Янкі расказаў, як удзельнічаў у абароне Аўдзееўкі і Ваўчанска

А таксама пра тое, як расейцы змянілі сваю тактыку.

07.08.2024 / 14:18

Янкі (Ігар Янкоў). Скрын відэа «Украінскай праўды»

Беларускі добраахвотнік Ігар Янкоў (вядомы пад пазыўным Янкі) амаль з самага пачатку вайны ваюе ў спецатрадзе «Парагон» Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны. У 2024 годзе ён браў удзел у аперацыях па абароне Аўдзееўкі і Ваўчанска. Пра іх добраахвотнік расказаў «Украінскай праўдзе».

Пра Аўдзееўку Янкі згадвае, што там так хутка змянялася сітуацыя, што задача, пастаўленая раніцай, ужо была неактуальная ў абед. Калі іх атрад прыехаў, ім далі задачу ўтрымаць «дарогу жыцця» і даць украінскім войскам выйсці з Аўдзееўкі.

Вось як выглядала тактыка расейцаў у тых баях:

«Яны пачалі выкарыстоўваць паўтаротонныя КАБы [кіраваныя авіябомбы] і штурмаваць вялікай колькасцю пяхоты. І колькасць пяхоты магла проста ўсіх здзівіць. Гэта, ведаеце, як у камп’ютарных гульнях, калі арда наступае. Ім няважна была тактыка — яны проста перлі».

Пра ўдзел у абароне Ваўчанска беларускі ваяр расказаў наступнае:

«У нашага падраздзялення першапачаткова была задача замініраваць пэўныя ўчасткі мясцовасці. А пасля пры наступе РФ мы трымалі абарону на розных участках. Крайняя з такіх вялікіх аперацый, якія былі, — мы ўтрымлівалі цэнтр Ваўчанска, велізарны шматпавярховік. На кожным сантыметры Ваўчанска нам даводзілася знішчаць ворага, за кожны сантыметр мы там змагаліся».

Як расейцам удалося там прарвацца? Янкі расказвае, што ў баях за Ваўчанск расейцы змянілі тактыку і сталі дзейнічаць больш хітра. Калі на аўдзееўскім кірунку былі чыста «мясныя штурмы», то тут яны пачалі рыхтаваць мясцовасць перад заходам пяхоты.

«Асноўны дзень у іх быў — гэта было вялікая колькасць БПЛА ў пераветры. І што я заўважыў: калі ў Аўдзееўцы яны кідалі КАБы паўтаратонныя, то цяпер іх тактыка змянілася на тое, што лятаюць дроны, кідаецца КАБ паўтаратонны і пасля дробныя КАБы засцілаюць паверхню. Пасля заходзіць нейкая колькасць пяхоты. І вось такі наплыў дзень за днём».

Ён мяркуе, што расейцы змаглі хутка прарвацца, бо ўкраінцам доўга не давалі біць амерыканскай зброяй па скапленнях расійскіх войскаў за мяжой.

«Паколькі яны працавалі з «Ланцэтамі», КАБамі і дробнымі КАБамі, то які б ты ні быў прафесіянал, якую абарону б ты ні трымаў, там не дапаможа ніякі бліндаж ад КАБа», — дадаў ваяр. 

Янкі кажа, што ўкраінскай арміі цяпер найбольш патрэбны FPV-дроны, станцыі радыяэлектронная барацьбы, дроны далёкага дзеяння, артылерыйскія ўстаноўкі, артылерыйскія снарады.

На пытанне, чаго найбольш баяцца расійскія салдаты, ён адказаў напаўжартам:

«Пуціна і іпатэкі».

Па трубах. З'явіліся невядомыя падрабязнасці захопу расіянамі Аўдзееўкі

34-гадовы неанацыст з дзясяткам судзімасцяў — стала вядома пра беларуса, які загінуў падчас мясных штурмаў Аўдзееўкі

Расійскі баец пра штурм Ваўчанска: «Засталося 12 чалавек са 100. Нас крышаць: паклалі кулямётам і дабілі дронамі»

Украінскія фатографы паказалі ФОТЫ разбуранага Ваўчанска, які спрабуе захапіць расійскае войска

Nashaniva.com