Вайна1818

Расійскі баец пра штурм Ваўчанска: «Засталося 12 чалавек са 100. Нас крышаць: паклалі кулямётам і дабілі дронамі»

Пра тое, як адбываюцца чарговыя мясныя штурмы, расказаў у відэазвароце расійскі кантрактнік.

Фота: інстаграм Канстанціна і Улады Ліберавых

Баі за горад Ваўчанск у Харкаўскай вобласці працягваюцца некалькі тыдняў. Змаганне ідзе літаральна за кожны дом, Ваўчанск разбураны на 90%.

У адным з паблікаў у тэлеграме з'явілася відэа, на якім расійскі кантрактнік Антон Андрэеў з 5-й роты 1009-га мотастралковага палка расказвае пра баі за горад.

Па словах байца, першапачаткова афіцэры казалі, што яго рота будзе знаходзіцца на мяжы Расіі і Украіны. Аднак іх адправілі ў Ваўчанск. Але перад наступам, яшчэ да ўзяцця апорных пунктаў, частка байцоў палегла ад артылерыйскага агню.

«Аперацыя [па ўзяцці Валчанска] пачалася ўжо не па часе. Пачалі гнаць «наперад-наперад». Мінамёты б'юць, а туды людзей адпраўляюць. За першую ноч палова роты адразу палегла. Большая частка трохсотымі, дзякуй Богу. Двухсотых таксама хапала», — расказвае акупант.

Па словах Андрэева, у Ваўчанск афіцэры адправілі байцоў толькі з бронекамізэлькамі і аўтаматамі. У першую ноч у горадзе ўдалося захапіць адну з вуліц, але пасля пачаліся маштабныя страты:

«Больш-менш нармальна занялі адну вуліцу. І потым пайшла «спёка». Групу адпраўляюць штурмаваць вуліцу. Здаецца, вуліцу праходзіш. Усё нармальна. [А пасля] трапляеш пад замес, пад кулямёты. Асабліва FPV-дроны — проста выводзяць столькі асабістага складу».

Па яго словах, расійскае камандаванне патрабуе працягу штурму нягледзячы на істотныя страты і дазваляе адступіць толькі ў выпадку максімальных страт:

«Камандаванне па рацыі крычыць «Наперад! Наперад!» Адкатаў нельга. Не даюць. Назад адысці нельга. Калі ўжо застанецца чалавек пяць-дзесяць з усіх груп, тады дадуць. Дык сярод іх палова 300-мі будзе вывезена».

Баі за Ваўчанск Бои за Волчанск Battles for Volchansk
Кантрактнік сцвярджае, што пад Ваўчанскам «поўнае мяса». Скрын відэа: ASTRA / Telegram

Баец сцвярджае, што з іх роты колькасцю 100 чалавек засталося 12 чалавек. Як ён тлумачыць, гэта звязана з тым, што «прыйшлі свежыя групы, якія толькі ў вучэбцы былі чатыры ці пяць дзён». Ранкам іх адправілі на штурм. «Яны два дамы не прайшлі. Іх паклалі пад кулямётам. Яны скучкаваліся. І іх дабілі FPV-дронамі. Засталося чалавек пяць-шэсць».

«Ішла група да нас. З яе ўвогуле адзін чалавек застаўся. Атрымліваецца, што нас крышаць проста. І ўсё. Адпраўляюць пад кулямёты, дроны ў светлы час дня. І проста поўнае мяса. «Наперад, наперад»… Так што не ведаю, як прапятляю я, застануся ці не застануся трохсотым-двухсотым», —

расказвае мужчына і дадае, што ён разумее сваё камандаванне, якое выконвае загады зверху. «А хто сядзіць у Маскве, ім п***й».

Расійскія ваенныя блогеры паведамляюць, што кантрактнікі, якія ваююць у складзе расійскага 1009 мотастралковага палка, адмовіліся выконваць загад без падтрымкі тэхнікі і не пайшлі на штурм. Пазней камандаванне прыняло рашэнне праз значныя страты асабістага складу (да 90%) вывесці полк, замяніўшы яго іншымі падраздзяленнямі.

Каментары18

  • Axel Justas
    06.06.2024
    Агітацыя і прапаганда, аб'ектыўнай праўды не існуе, так? Таварыш маёр.
  • У цябе толькі лукашысцкая хлусня
    06.06.2024
    Агітацыя і прапаганда, ага, калі ў тваёй галаве, седзячы ў Мінску, ты пачаў чуць нейкія галасы, то гэта ўжо клініка. Ваенныя аналітыкі ўсіх буйных краін, уключаючы нават Кітай, сыходяцца ў меркаванні, што страты расейцаў у 3-4 разы болей чым ва ўкраінцаў. Затое канапны эксперт “чуе аднолькавыя гісторыіі”.
  • Дзядзя Хаймарс
    06.06.2024
    Агітацыя і прапаганда, рыхтуйце лукашысцкiя дупы, пуцiн скора адкрые другi фронт.

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі19

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі збіраюцца ўвесці абавязковыя зоркі для гатэляў

У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны — новая дырэктарка7

Беларускамоўнага праваслаўнага з Гродна абвясцілі тэрарыстам і судзяць за «распальванне варожасці»3

Граф Смеццевае Вядро прайграў лідару Reform UK Фараджу на давыбарах у парламент Вялікабрытаніі9

Расійская мытня не паверыла беларусу, які прывёз з Дубая 43 смартфоны і сказаў, што гэта для асабістага карыстання1

У экстрэмісцкі спіс трапіла кніга з даўнейшага выдавецтва «Нашай Нівы»6

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі19

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць