Ліквідавалі Мінскае роварнае таварыства
Інфармацыя пра ліквідацыю 6 жніўня Мінскім гарадскім судом Мінскага роварнага таварыства з'явілася ў інстаграм-акаўнце ініцыятывы.
07.08.2024 / 18:22
Паведамляецца, што ў матэрыялах справы пад грыфам «для службовага карыстання» не было канкрэтнай інфармацыі, што менавіта стала падставай для ліквідацыі.
Аднак жа відавочна, што гэта частка агульнага працэсу прымусовай ліквідацыі некамерцыйных арганізацый, які няспынна ідзе з 2021 года. За гэты час яго ахвярамі ў Беларусі сталі больш за 1000 арганізацый.
Улады ліквідуюць Мінскае роварнае таварыства
Ліквідуюць Федэрацыю хакея з мячом
Ліквідуюць нават аб’яднанне беларуска-расійскай інтэграцыі
У Віцебску ўлады ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю
Ліквідуюць фонд, які выдаваў часопіс «Дзеяслоў»