Стала вядома, як рыхтуюцца да магчымага падыходу УСУ на Курскай АЭС

Расійскае выданне «Важные истории» паразмаўляла на ўмовах ананімнасці з адным з работнікаў Курскай АЭС, пра магчымасць захопу якой Узброенымі сіламі Украіны другі дзень пішуць расійскія Z-ваенкары.

07.08.2024 / 18:40

Курская АЭС

Цяпер украінскія байцы знаходзяцца яшчэ даволі далёка, за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад АЭС. Аднак ноччу горад Курчатаў, дзе знаходзіцца станцыя, ужо атакавалі беспілотнікі.

У той жа час сярод супрацоўнікаў Расгвардыі, якія ахоўваюць Курскую АЭС, засталіся адныя жанчыны, а ў кіраўніцтва станцыі няма плана на выпадак удару, гаворыць крыніца «Важных историй».

«Панцыры» пераехалі бліжэй да станцыі. Увесь час адстрэльваюцца. Ахова станцыі — звычайна прапаршчыкі Расгвардыі. Цяпер сядзяць адныя жанчыны, мабыць, мужчын яны ўсіх сабралі, адправілі туды», — сцвярджае супрацоўнік АЭС.

Інструкцый на выпадак атакі на станцыю супрацоўнікам нібыта не далі, іх эвакуацыя таксама не плануецца.

«Я так разумею, што яны не разглядаюць наогул такое пытанне [магчымай атакі]. Кажуць, што мы абароненыя, нас абараняюць нашы войскі. Атакі беспілотнікаў — нерэальна, мы працуем практычна ў бункеры, у нас метровыя сцены, і за два гады вайны ніводная ракета не ўдарыла сюды», — паведаміла крыніца.

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне ўкраінцаў у Курскай вобласці ўжо спынілі

Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

Пуцін назваў атаку ў Курскай вобласці маштабнай правакацыяй

Украінская армія ўклінілася ў Курскую вобласць на глыбіню да 15 км

Nashaniva.com