БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Прапагандыст Яўген Паддубны знаходзіцца ў цяжкім стане

8.08.2024 / 8:49

Nashaniva.com

Паведамляецца, што ён падвергся нападу FPV-дрона.

«Ваенкар» ВГТРК Яўген Паддубны жывы, але яго стан здароўя цяжкі. Аб гэтым паведамілі ў бальніцы ў Курскай вобласці, піша ТАСС.

«Цяжкі стан. Там цяжкі апёк, чэрапна-мазгавая траўма, траўма тварнага шкілета», — сказаў доктар.

Раней ВДТРК паведаміла, што Паддубны быў паранены ў Курскай вобласці, дзе з 6 жніўня ідуць баі паміж УСУ і расійскай арміяй. Паведамляецца, што ён падвергся нападу FPV-дрона, піша Бі-бі-сі.

Чытайце таксама:

Інфармацыя пра смерць тэлепрапагандыста Яўгена Паддубнага не пацвердзілася

Параненага расійскага тэлепрапагандыста Паддубнага адправяць у Маскву

Каментары да артыкула