З'явілася ВІДЭА таго, як расійскія памежнікі здаліся ў палон

На кадрах — масавая здача расійскіх памежнікаў у палон на пераходзе «Суджа» 6 жніўня.

08.08.2024 / 13:44

6 жніўня стала вядома пра ўварванне УСУ ў Курскую вобласць. Пра гэта не паведамляў украінскі бок, а расійскі афіцыйны бок толькі супакойваў, што сітуацыя пад кантролем. 

Інфармацыю пра сітуацыю можна даведацца толькі з расійскіх z-паблікаў. 

На ранак 8 жніўня вядома, што Украіна кантралюе Суджу, Коранева ўзяць не ўдалося, УСУ рухаюцца ў кірунку Льгова. Перадавыя групы ўкраінскіх войскаў спрабуюць перарэзаць дарогу Суджа—Льгоў прыкладна пасярэдзіне, за 20—30 км ад мяжы з Украінай.

Баі ў Курскай вобласці — якія мэты могуць пераследваць УСУ?

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Украінцы захапілі газавымяральную станцыю «Суджа», праз якую ідзе газ ва Украіну і Еўропу

Nashaniva.com