Вайна1212

Раніца 8 жніўня: Украіна кантралюе Суджу, Коранева ўзяць не ўдалося, УСУ рухаюцца ў кірунку Льгова

Перадавыя групы ўкраінскіх войскаў спрабуюць перарэзаць дарогу Суджа—Льгоў прыкладна пасярэдзіне, за 20—30 км ад мяжы з Украінай.

Карта баёў у Курскай вобласці па стане на вечар 8 жніўня ад расійскага праваеннага ваенкара Юрыя Падалякі

«Коранева за намі. Пры гэтым праведзеная поўная эвакуацыя цывільнага насельніцтва (пачалася яшчэ ўчора ўвечары);

Суджа па-ранейшаму пад супернікам (былі жаданні лампасаў (генералаў — НН) вызваліць яе за ноч і як бы нічога і не было — але не)», — піша тэлеграм-канал «Romanov Лайт».

Ён таксама зазначае, што ўкраінцы падцягнулі рэзервы, тэхніку, гаруча-змазачныя матэрыялы, узмацнілі СПА.

«У выпадку сустрэчы сур'ёзнага супраціву — не спыняюцца, а актыўна манеўруюць, абыходзячы небяспечныя для сябе ўчасткі», — дадае аўтар. 

Інфармаваны канал «Рыбарь» па стане на вечар 7 жніўня паведамляў пра інтэнсіўныя баі ў раёне населеных пунктаў Локня, Малая Локня, Кругленькае, Мікольскі, дзе расійскія войскі стварылі лінію абароны кірунку на горад Льгоў з поўдня.

Блогер Пазнякоў уранку 8 жніўня паведаміў пра тое, што ўкраінскія войскі ўжо занялі Казачую Локню і Кругленькае. Ён заяўляе таксама, што расіяне абараняюцца каля Коранева — райцэнтра на дарозе Суджа—Рыльск.

Украінскія вайскоўцы раніцай у сераду былі ў вёсцы Іўніца Курскай вобласці, паведаміў яшчэ адзін праваенны тэлеграм-канал «Два майора». Па інфармацыі канала, у вёсцы было шэсць ці сем танкаў.

Іншы z-канал «Міг Россіі» паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы выйшлі на дарогу Суджа—Льгоў у раёне вёскі Анастасьеўка. «Два майора» пішуць, што ў гэтай вёсцы ідзе стралковы бой.

Гэта азначае, што перадавыя групы ўкраінскіх войскаў спрабуюць перарэзаць дарогу Суджа-Льгоў прыкладна пасярэдзіне, за 20—30 км ад мяжы з Украінай.

Захоп украінцамі Рыльска дазволіў бы ім выйсці да Льгова з захаду. А наступны за Льговам горад — гэта Курчатаў з Курскай АЭС.

Варта адзначыць, што ў раёне Суджанскай газаразмеркавальнай станцыі і ўздоўж магістральнага газаправода, а таксама ў раёне АЭС расіяне не могуць дазволіць сабе ўжываць планіруючыя авіябомбы — іх галоўны козыр на гэтым этапе вайны.

Застаецца няясным, ці ўкраінцы маюць сілы для таго, каб пашырыць прарыў і ці паспрабуюць яны выйсці на лінію ракі Сейм і да Курскай АЭС.

Каментары12

  • Беларус
    08.08.2024
    Трэба вызваляць i Беларусь.
  • Беня
    08.08.2024
    Кремлёвские звёзды ещё не видны?
  • Непшэк
    08.08.2024
    Чего возбудились-то так, смотрите как бы в очередной раз Польшу делить не пришлось

Цяпер чытаюць

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

У Баранавічах на Масленіцу спяклі трохметровы блін ФОТЫ5

На Гомельшчыне пачалася падрыхтоўка да аднаўлення шляхецкай сядзібы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак3

Што ў рэальнасці адбылося пад Смалявічамі? Вось самая лагічная прычына налёту ашалелых расійскіх малалетак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць