Абвінавачаны ў групавым згвалтаванні канадскі хакеіст збег у мінскае «Дынама»
Хутка над гульцом быў павінен адбыцца суд, паведамляе агенцтва CBC.
08.08.2024 / 18:15
Дылан Дзюбэ, былы гулец моладзевай зборнай Канады па хакеі, які абвінавачваецца на радзіме ў групавым сэксуальным гвалце. Фота: Paul Sancya / AP Photo
Канадскае агенцтва CBC паведамляе, што абвінавачаны ў сэксуальным гвалце гулец моладзевай зборнай краіны па хакеі Дылан Дзюбэ падпісаў кантракт з беларускім хакейным клубам «Дынама-Мінск», каб удзельнічаць у расійскай Кантынентальнай хакейнай лізе.
Яшчэ адзін канадскі хакеіст, які праходзіць разам з Дыланам па крымінальнай справе, Майкл Маклауд таксама будзе ўдзельнічаць у расійскай КХЛ, падпісаўшы кантракт з казахстанскім клубам «Барыс».
Паводле афіцыйных абвінавачванняў, на якія спасылаецца CBC, Дылан Дзюбэ, Майкл Маклауд і яшчэ тры гульцы моладзевай зборнай Канады ў 2018 годзе групай згвалтавалі неназваную жанчыну ў гатэлі канадскага горада Лондан (правінцыя Антарыа) пасля гала-канцэрта Hockey Canada Foundation.
Суд над гульцамі запланаваны на пачатак верасня, аднак ніякіх абмежаванняў на ўдзел канадцаў у прафесійных хакейных матчах і лігах не было накладзена. Пры гэтым клубы Канады і ЗША падчас следства над гульцамі не сталі падпісваць з імі новыя кантракты, чым скарысталіся беларускія, казахстанскія і расійскія клубы, перадае CBC.
«Гэта правакацыя». Батутыста Літвіновіча на Алімпіядзе спыталі аб падтрымцы Лукашэнкі
У інстаграме мемнага стралка з Алімпіяды адшукаўся беларускі след
Чаму не стала Кальцова? Вось якія версіі абмяркоўваюць у хакейнай суполцы