У Польшчы затрымалі чатырох украінцаў, падазраваных у перавозцы нелегальных мігрантаў з Беларусі

Меркаваных арганізатараў нелегальнай міграцыі затрымалі памежнікі.

08.08.2024 / 17:01

Фота: Памежная служба

У польскім Калішы памежнікі затрымалі чатырах украінцаў, якіх падазраюць у арганізацыі нелегальнай міграцыі з Беларусі.

Паводле версіі польскіх сілавікоў, мужчыны дапамагалі нелегальным мігрантам перамяшчацца ў Заходнюю Еўропу, піша TVP.

«Ва ўкраінцаў былі акаўнты ў тэлеграме, дзе яны шукалі кіроўцаў для перавозкі нелегальных мігрантаў з краін Блізкага Усходу і Афрыкі», — расказаў памежнік.

Суд ужо арыштаваў затрыманых. У Памежнай ахове адзначаюць, што расследаванне працягваецца, у будучыні чакаюцца і іншыя затрыманні па гэтай справе.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы закідалі камянямі польскіх памежнікаў і пашкодзілі аўто

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў

Рыжанкоў: Беларусь гатова да дыялогу з Польшчай па сітуацыі на мяжы

Nashaniva.com