Грамадства22

За два з паловай гады на мяжы Беларусі і ЕС загінулі 126 мігрантаў

Найбольш частымі прычынамі смерці мігрантаў былі пераахаладжэнне і знясіленне з-за працяглага знаходжання ў памежным лесе.

Фота: Straż graniczna.pl

З пачатку міграцыйнага крызісу на мяжы Беларусі і ЕC загінула 126 чалавек. 116 смерцяў задакументавана са жніўня 2021 года па сакавік 2024 года, вынікае са справаздачы «Праходу няма. Смерць мігрантаў на мяжы Еўразвязу з Беларуссю», высновы якога прыводзіць газета Wyborcza і якую цытуе Most.

Звесткі аб яшчэ 10 памерлых паступілі ўжо пасля заканчэння працы над справаздачай. Найбольш частымі прычынамі смерці мігрантаў былі пераахаладжэнне і знясіленне з-за працяглага знаходжання ў памежным лесе.

11 целаў знайшлі ў рэках, якія мігранты спрабавалі пераплысці, мяркуючы, што гэта больш просты шлях, чым штурм памежнага плота.

Пяць чалавек загінулі ў аўтакатастрофах: машыны, якімі кур'еры спрабавалі іх перавезці, траплялі ў аварыі ў спробе схавацца ад паліцэйскіх ці памежнікаў.

У некаторых выпадках людзі паміралі пасля так званых пуш-бэкаў — гвалтоўных прымушэнняў мігрантаў вярнуцца ў Беларусь.

Не ўсе целы ўдалося апазнаць, сваякі многіх загінулых не знойдзеныя. Акрамя таго, не менш за дзевяць жанчын згубілі дзіця, страціўшы цяжарнасць, падчас спробаў перайсці мяжу.

Каментары2

  • Человек
    19.07.2024
    А могли бы добраться до ЕС и там жить на пособия, насиловать, воровать итд
  • барадзед
    19.07.2024
    з Беларусі бягуць больш чым з Украіны дзе вайна

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць