Герасімаў пад атакай тэлеграм-каналаў: пра Курск папярэджвалі, але ён нічога не зрабіў

Расійскія тэлеграм-каналы вядуць атаку на начальніка Генштаба Валерыя Герасімава. Яго абвінавачваюць у тым, што, маўляў, праігнараваў паведамленні пра падрыхтоўку рэйду УСУ ў Курскую вобласць, піша «Агентство».

08.08.2024 / 19:53

Валерый Герасімаў. Фота: Mikhail Klimentyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Пра інертнасць камандавання ў перыяд, які папярэднічаў украінскай атацы, напісаў блізкі да Мінабароны тэлеграм-канал «Рыбарь»:

«На даклады з Курскага тактычнага кірунку і групоўкі войскаў «Поўнач» аб праблемах, аб тым, што праціўнік падцягвае сілы і рыхтуецца да нанясення ўдару з мэтай адразання Белгарада з поўначы, на фоне эйфарыі не звярталі ўвагу», — піша ён.

Пры гэтым аўтар канала не гаворыць, хто канкрэтна быў такі бесклапотны, аднак вядома, што са студзеня 2023 года групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне камандуе Валерый Герасімаў.

Паводле інфармацыі канала «ВЧК-ОГПУ», два тыдні таму намеснік камандуючага Ленінградскай вайсковай акругай Эседула Абачаў, які ўзначальвае тактычны кірунак «Курск», далажыў Герасімаву, што Украіна рыхтуецца ўвайсці ў Курскую вобласць. Але на гэта Герасімаў нібыта адказаў заклікам «не разганяць паніку» і «не весціся на дэзынфармацыю праціўніка».

Таксама, паводле звестак «ВЧК-ОГПУ», незадоўга да наступлення Украіны Генштаб забраў з Курскай вобласці частку сіл і сродкаў.

Напярэдадні Валерый Герасімаў дакладваў Уладзіміру Пуціну, што прасоўванне ўкраінскіх вайскоўцаў «углыб тэрыторыі РФ на Курскім кірунку спыненае». Аднак пасля гэтага прасоўванне УСУ працягнулася, а плошча ахопленай баявымі дзеяннямі тэрыторыі дасягнула 430 кв. км.

Герасімаў далажыў Пуціну, што прасоўванне ўкраінцаў у Курскай вобласці ўжо спынілі

Z-ваенкары не падзяляюць аптымізму Герасімава: чакаюць, што да вечара Украіна возьме пад кантроль райцэнтр Коранева

Сырскі за сёння зрабіў Зяленскаму тры даклады — «менавіта такія, якія патрэбныя»

Баі ў Курскай вобласці — якія мэты могуць пераследваць УСУ?

Як глыбока прасунуліся ўкраінцы ў Курскай вобласці да вечара 7 жніўня? 

Nashaniva.com