Камандзір атрада кадыраўцаў расказаў, чаму яны не спынілі УСУ на мяжы. Іх вераломна абышлі
Падраздзяленні чачэнскага спецназа «Ахмат», якія ахоўвалі дзяржаўную мяжу Расіі з Украінай, не спынілі ўварванне УСУ ў Курскай вобласці, бо тыя проста прайшлі міма іх пазіцый, заявіў камандзір «Ахмата» Апці Алаўдзінаў.
08.08.2024 / 21:43
Апці Алаўдзінаў (справа) з кіраўніком Чачні Рамзанам Кадыравым
Паводле слоў камандзіра кадыраўцаў, украінскія вайскоўцы прарваліся на тэрыторыю Расіі ў раёнах размяшчэння шматбаковых аўтамабільных пунктаў пропуску (МАПП).
«Спачатку праціўнік прайшоў […] праз участкі, дзе вялікая адлегласць ад нашых апорных пунктаў была, потым тэхнікай, як той казаў, ужо наўпрост падскочыў, пад'ехаў, танкамі раздаўбаў МАППы і прайшоў», — расказаў Алаўдзінаў.
Ён пахваліў УСУ за стратэгію. «Яны добра ўсё пралічылі, прадумалі. Усе ўчасткі яны прайшлі, […] Адпрацавалі яны граматна, малайцы», — прызнаў кадыравец.
У той жа час ён адзначыў, што «нічога трагічнага не адбылося», хоць у расійскага боку «ёсць страты і палонныя».
«Так, праціўнік зайшоў на прыгранічныя тэрыторыі, некалькі населеных пунктаў заняў, максімальна спрабуе прасоўвацца, нарошчвае свае сілы. […] Сітуацыя на месцы… Я думаў, вядома, што яна менш шырокая, чым цяпер даведаўся. Але, што б хто ні казаў, я не бачу нічога крытычнага, акрамя таго, што мы цяпер ваюем на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі», — заявіў Алаўдзінаў.
Ён таксама запэўніў, што байцы «Ахмата», якія былі на мяжы, дагэтуль знаходзяцца на сваіх пазіцыях.
«Сітуацыя пакуль працягвае пагаршацца». Расійскія ваенкары пішуць пра поспехі УСУ
Герасімаў пад атакай тэлеграм-каналаў: пра Курск папярэджвалі, але ён нічога не зрабіў
Сырскі за сёння зрабіў Зяленскаму тры даклады — «менавіта такія, якія патрэбныя»
Рыбар: Сітуацыя ў Суджанскім раёне цяжкая
У Курскую вобласць з Малі перакідваюць баевікоў ПВК «Вагнер»
З'явілася ВІДЭА таго, як расійскія памежнікі здаліся ў палон