Вайна1212

Рыбар: Сітуацыя ў Суджанскім раёне цяжкая

Ваенкар «Рыбар» у тэлеграм-канале апісаў сітуацыю ў Курскай вобласці Расіі па стане на 14:00 чацвярга.

«Украінскія фарміраванні за ноч з 7 на 8 жніўня падцягнулі рэзервы і прыступілі да інжынернага абсталявання пазіцый, адначасова ўзмацняючы націск і спрабуючы наступаць у Коранеўскім і Суджанскім раёнах. Захоўваецца пагроза наступу УСУ ў Глушкаўскім раёне на кірунку Цёткіна», — піша «Рыбар».

Па яго словах, з украінскага боку наступаюць 82-я і 80-я асобныя дэсантна-штурмавыя брыгады пры падтрымцы 22-й і 61-й асобных механізаваных брыгад УСУ. Акрамя таго, у мерапрыемствах абмежавана ўдзельнічаюць 150-я брыгада, 5 -я і 24-я брыгады. 

«У Суджанскім раёне захоўваецца цяжкая абстаноўка. Мяркуючы па ўсім, у адміністрацыйным цэнтры застаюцца асобныя ачагі супраціву (прычым, хутчэй за ўсё гаворка можа ісці пераважна пра мясцовых апалчэнцаў), але сам горад практычна пад поўным кантролем УСУ.

Расійскія сілы кантралююць кальцавую развязку на ўсход ад горада. У сеціве ўжо з'явіліся кадры перакідання тэхнікі ўкраінскіх фармаванняў у Суджу», — піша «Рыбар».

Па яго словах, у Мірны ўкраінскія фарміраванні таксама здолелі ўвайсці і замацавацца.

Апроч таго, пра словах ваенкара, украінскія дыверсійна-разведвальныя групы, якія дзейнічаюць праз палі з боку Казачай Локні, якая, мяркуючы па ўсім, пад поўным кантролем украінцаў, як і вёскі Багданаўка, Княжы, 1-ы Княжы і 2-і Княжы, спрабуюць акружыць перадавыя групы УС РФ, атакуючы праз палі ў напрамку Мартынаўкі.

«У паўночнай частцы УСУ, як заяўляюць «Два маёры», дайшлі да Анастасьеўкі. Калі гэтая інфармацыя пацвердзіцца, то гэта можа быць наступства бесперашкоднага прарыву па дарозе Льгоў — Суджа. Лёс размешчаных на захад ад дарогі сёл невядомы, участак пакрыты «туманам вайны».

Да Коранева па асобнай інфармацыі зноў дайшлі мабільныя бранягрупы УСУ. Нягледзячы на паведамленні аб поўнай страце населенага пункта, расійскія войскі адбілі напад і адкінулі УСУ на мяжу Новаіванаўкі», — канстатуе «Рыбар».

«Баі завязаліся ў населеным пункце Снагасць: улічваючы яго геаграфічнае становішча, цалкам магчыма пашырэнне зоны кантролю баёў на поўдзень з адначасовым ударам УСУ па Успенаўцы і Гардзееўцы», — заключае ваенкар.

Каментары12

  • Збройны чын
    08.08.2024
    Выдатная сітуацыя ў Суджанскім раёне! Раён вызвалены ад путлераўскіх бандаў!
  • Гомель
    08.08.2024
    В воздухе стоит запах подпаленных рашистских пердаков.
  • Саша Кент
    08.08.2024
    Очень креативную войну ведет Украина. Мое восхищение. И, да, кажется звезды Кремля уже видно…

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны49

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць