Марына Васілеўская расказала Азаронку, якая карысць ад апанентаў рэжыму
Марына Васілеўская, якая нядаўна злётала ў космас, дала ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі вялікае інтэрв'ю прапагандысту Рыгору Азаронку. Сярод іншага, з падачы вядучага яна расказала пра сваё стаўленне да таго, што ў апазіцыйных колах яе ўспрымаюць як касмічную турыстку, а не як сапраўдную касманаўтку.
08.08.2024 / 22:15
Марына Васілеўская. Скрыншот з відэа
Васілеўская спаслалася на адсутнасць часу ў сваім напружаным графіку на тое, каб чытаць апанентаў рэжыму Лукашэнкі (пра тое, што ўвогуле ўлады гэта трактуюць як злачынства, не згадвала).
У той жа час яна ўпэўненая, што нават скептыкам з часам стане ясна, што яе палётам беларусы пры дапамозе Расійскай Федэрацыі насамрэч дасягнулі вялікай моцы і неймаверных вышынь.
У той жа час у самой наяўнасці апанентаў яна бачыць карысць, бо пры іх дапамозе можна стаць мацнейшай:
«У прынцыпе, такія людзі таксама павінны быць, каб мы былі і мацнейшыя, і каб навучыць нас нечаму, і папрацаваць над сваімі памылкамі, каб ісці далей».
Азаронак падказаў ёй аргумент, што, маўляў, калі вы называеце Марыну Васілеўскую касмічнай турысткай, то чаму самі тады не паспрабавалі стаць на яе месца? Яна гэтую тэму падхапіла:
«А чаму не? Чаму ж вы не паспрабавалі? Калі ласка, гэта быў у прынцыпе адкрыты набор для палёту ў космас. Вядома, сядзець на канапе і гаварыць лягчэй, чым сапраўды прайсці гэты шлях».
Шлях жа, паводле яе меркавання, вельмі нялёгкі, бо чаго вартыя адныя перагрузкі. Ды і прызямляцца было нялёгка, акурат у тым палёце нешта не вельмі з гэтым задалося.
У Беларусі прадставілі «касмічнае» марозіва для імунітэту па эксперыментах Васілеўскай
Марына Васілеўская: З космасу бачыла Белавежскую пушчу і Палессе
Марына Васілеўская ўсё яшчэ не аднавілася пасля палёту. Здагадайцеся, хто ёй дапамагае
Касманаўтка Марына Васілеўская перадала Лукашэнку сцяг, які пабываў у космасе
Качанава сустрэлася з Марынай Васілеўскай і не ўпусціла магчымасці лішні раз працытаваць Лукашэнку
Марына Васілеўская расказала, пра што ў яе найчасцей пытаецца працоўны люд. Пытанне вас шакуе