Дырэктар расійскага завода-вытворцы МіГаў працаваў на ўкраінскую разведку
Маскоўскі абласны суд асудзіў да дзевяці гадоў турэмнага зняволення Міхаіла Баранава, былога дырэктара па якасці Лухавіцкага авіяцыйнага завода, які выпускае самалёты-знішчальнікі МіГ. Сярод абвінавачанняў было і супрацоўніцтва з украінскімі спецслужбамі.
08.08.2024 / 22:31
Лухавіцкі авіяцыйны завод
Пра затрыманне Міхаіла Баранава стала вядома восенню 2022 года. Яго абвінавачвалі ў дзяржаўнай здрадзе, удзеле ў арганізаванай злачыннай супольнасці, крадзяжы ў асабліва буйным памеры і замаху на кантрабанду ўзбраенняў.
Следства выявіла, што Баранаў і ягоныя саўдзельнікі нібыта кралі дэталі да самалётаў для іх далейшага продажу за мяжу. Таксама Міхаіл Баранаў нібыта рабіў фотаздымкі сакрэтных чарцяжоў дэталяў баявой авіяцыйнай тэхнікі, а пасля перадаваў фатаграфіі свайму даўняму знаёмаму — грамадзяніну Украіны.
Лухавіцкі авіяцыйны завод імя Вароніна вырабляе і абслугоўвае самалёты МіГ, Іл-114-300, Ту-160М. Цяпер ён з'яўляецца філіялам «Аб'яднанай авіябудаўнічай карпарацыі».
Грамадзянцы ЗША і Расіі запрасілі 15 гадоў калоніі па справе аб дзяржздрадзе за данат у 51 даляр
Нямецкія эксперты лічаць абмен зняволенымі небяспечным прэцэдэнтам
Як праходзілі перамовы, што прывялі да самага буйнога абмену зняволенымі з часу халоднай вайны