Украінскія вайскоўцы зайшлі ў сяло Белгарадскай вобласці
Вайскоўцы УСУ, як мяркуецца, зайшлі ў сяло Пораз у расійскай Белгарадскай вобласці. Губернатар гэтай вобласці заявіў, што ўезд у сяло закрыты, піша «Украінская праўда».
10.08.2024 / 18:22
Скрыншот з відэа
У суботу ў сацсетках з'явілася відэа, на якім украінскія вайскоўцы сцвярджаюць, што знаходзяцца ў расійскім сяле Пораз, што ў Белгарадскай вобласці. На відэа вайсковец прадстаўляецца байцом 252-га батальёна, а ў руках байцы трымаюць, акрамя ўкраінскага, яшчэ і грузінскі сцяг.
Відэа сапраўды знятае на фоне сельскага клуба ў Поразе, высветлілі аналітыкі VoxCheck сумесна з каналам «Суспільне». Адлегласць ад гэтага клуба да найбліжэйшага пункту мяжы з Украінай па прамой — да 3-х кіламетраў. Дакладная дата здымкі — невядомая.
У той жа час губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў заявіў, што ў сітуацыі ў Поразе будуць разбірацца прадстаўнікі сілавых структур, а пакуль уезд у сяло закрыты ў рамках абвешчанага ў рэгіёне рэжыму «контртэрарыстычнай аперацыі».
Паводле губернатара:
«Паступае супярэчлівая інфармацыя: з аднаго боку, мы ўсе бачылі ролік, які зняты на фоне сельскага Дома культуры, з другога боку, жыхары, якія толькі што выехалі, кажуць, што праціўніка не бачылі і стральбы не чулі».
У трох расійскіх абласцях увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Адна з іх мяжуе з Беларуссю
МЗС Беларусі назвала «актам тэрору» дзеянні УСУ ў Курскай вобласці
«Падлавілі ва ўпор са Стынгера». У Курскай вобласці збілі расійскі верталёт Ка-52
Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння