Грамадства1212

МЗС Беларусі назвала «актам тэрору» дзеянні УСУ ў Курскай вобласці

Міністэрства замежных спраўі выступіла з заявай, у якой «рашуча асудзіла дзеянні ўкраінскіх узброеных фармаванняў у Курскай вобласці Расіі».

Фота: Наша Ніва

«З велізарнай трывогай і болем успрымаем падзеі, якія адбываюцца ў апошнія дні ў Курскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Рашуча асуджаем дзеянні ўкраінскіх узброеных фармаванняў, якія пайшлі на гэтую бессэнсоўную авантуру, якая робіць больш жорсткім канфлікт у нашым рэгіёне», — гаворыцца ў заяве.

«Для нас непрымальныя атакі на цывільнае насельніцтва, мірныя вёскі і гарады, мэтанакіраванае пашкоджанне інфраструктуры, акты тэрору. Усе гэтыя дзеянні ўкраінскі бок прадпрымае на фоне заяў свайго палітычнага кіраўніцтва аб гатоўнасці да перамоваў. Насамрэч такія вылазкі і эскалацыя толькі аддаляе перспектывы іх аднаўлення і спынення канфлікту, да чаго нязменна заклікае беларускі бок», — заявілі ў МЗС.

Каментары12

  • Што маўчым, ліцэмеры?
    10.08.2024
    А ковровые бамбёжкі Расеяй украінскага Марыюпалю як МЗС Беларусі назвала, а?
    Дзе Расея забіла пад 100 тысяч марыюпальцаў.
  • ●
    10.08.2024
    Няма сэнсу лупіць здаравеннаму дурню ў лоб , бо усё роўна у яго ў галаве нічога няма . Лепш даць пад дых. Украіна так і зрабіла ў Курску )
  • Улад
    10.08.2024
    Ні сумлення, ні сораму у гэтых "дыпламатаў".

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

Андрэй Пачобут вяртаецца ў Беларусь на пастаяннае жыхарства ў снежні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць