З памежных з Украінай раёнаў Курскай вобласці вывезлі больш за 76 тысяч чалавек
Міністэрства надзвычайных сітуацый Расіі паведаміла пра «часовае перасяленне» 76 тысяч жыхароў з раёнаў Курскай вобласці, якія мяжуюць з Украінай.
10.08.2024 / 20:08
Скрыншот з відэа
«Прыярытэтным кірункам работы аператыўнага штаба з'яўляецца адсяленне жыхароў гэтых раёнаў у бяспечныя месцы. Усяго з пачатку правядзення гэтай працы ў бяспечныя месцы было часова адселена больш за 76 тыс. чалавек», — паведаміў журналістам на прэс-канферэнцыі прадстаўнік МНС Расіі ў міжведамасным аператыўным штабе Арцём Шараў.
Паводле яго слоў, цяпер разгорнута 60 пунктаў часовага размяшчэння, у тым ліку 26 — у Курскай вобласці. Астатнія працуюць у Арлоўскай, Маскоўскай, Тульскай, Варонежскай, Ліпецкай, Калужскай і Цвярской абласцях.
Учора расійскія ўлады ўвялі ў Курскай, а таксама ў Белгарадскай і Бранскай абласцях рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, звязаны з уваходам на тэрыторыю Курскай вобласці падраздзяленняў УСУ.
МЗС Беларусі назвала «актам тэрору» дзеянні УСУ ў Курскай вобласці
«Падлавілі ва ўпор са Стынгера». У Курскай вобласці збілі расійскі верталёт Ка-52
Лукашэнка: УСУ прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў у Курскай вобласці — 30-35 ужо сёння
Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі
У трох расійскіх абласцях увялі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі. Адна з іх мяжуе з Беларуссю