Байдэн расказаў, якая для яго цяпер найважнейшая задача

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрв'ю выданню CBS News назваў «найважнейшай» на сённяшні дзень задачай перамогу над экс-прэзідэнтам і цяперашнім кандыдатам-рэспубліканцам на гэтую пасаду Дональдам Трампам на лістападаўскіх выбарах.

10.08.2024 / 22:40

Джо Байдэн. Фота: Mostafa Bassim/Anadolu via Getty Images

Байдэн успомніў пра Трампа, каментуючы сваё рашэнне выйсці з прэзідэнцкай гонкі.

«Я нават не магу сказаць, колькі мне гадоў, мне цяжка гэта вымавіць.

Хоць для мяне вялікі гонар быць прэзідэнтам, я лічу, што маю абавязацельства перад краінай зрабіць тое самае важнае, што ты можаш зрабіць, а менавіта: мы павінны атрымаць перамогу над Трампам».

Байдэн выйшаў з прэзідэнцкай гонкі ў канцы ліпеня пасля таго, як на яго пачалі ціснуць сябры яго ўласнай партыі пасля няўдалага выступлення на дэбатах супраць Трампа ў канцы чэрвеня. Цяпер ад Дэмакратычнай партыі на выбарах будзе балатавацца цяперашняя віцэ-прэзідэнтка Камала Харыс. 

Трамп і Харыс правядуць дэбаты на тэлеканале ABC

Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША жорстка раскрытыкаваў Трампа

Трамп знайшоў вінаватага ў біржавым абвале — ім стала віцэ-прэзідэнт Камала Харыс

Трамп павіншаваў Пуціна з «цудоўнай здзелкай» па абмене зняволенымі

Трамп захацеў перанесці дэбаты з Харыс на рэспубліканскі тэлеканал. Тая супраць

Nashaniva.com