Турарбекава рэзка адказала на крытыку ў адрас Рымашэўскага

У новым выпуску ТОКу палітолаг Роза Турарбекава патлумачыла, чаму пачала супрацоўнічаць з Віталём Рымашэўскім, і выказалася адносна прэтэнзій Зянона Пазняка да Святланы Ціханоўскай.

12.08.2024 / 08:00

Віталь Рымашэўскі. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

На заўвагу аб тым, што ў Рымашэўскага ў дэмакратычным асяроддзі даволі спрэчная рэпутацыя, Роза Турарбекава адзначыла, што ведае аб гэтым. Але згадала, што Рымашэўскі быў адным з нешматлікіх людзей, хто падтрымаў яе сям'ю і дапамог пасля пераезду за мяжу, у тым ліку са стварэннем Беларускай асацыяцыі адукацыі і навукі.

«Калі вы чуеце меркаванне аб чалавеку — гэта адно. А калі вы бачыце і атрымліваеце дапамогу ад гэтага чалавека — гэта зусім іншае. Магчыма, нешта ў кагосьці і было некалі. Я гэтага не адмаўляю. Але я заўсёды складаю меркаванне аб людзях сама.

Мяне складана бывае ўпэўніць, калі няма доказаў. А іх прадстаўлена не было. Калі ласка, задакументаваныя факты на стол. Гэта вельмі важны момант. Бо гэта ў прынцыпе пытанне аб негатывізме ў беларускім палітычным асяроддзі», — адзначае Турарбекава.

Яна звяртае ўвагу на важнасць для беларускіх дэмакратычных сілаў інстытута рэпутацыі і інстытута адказнасці:

«Шмат рэчаў апраўданыя, але шмат і неапраўданых. Булінг, складанне нейкага негатыўнага іміджу… Калі вы робіце такія заявы, асабліва публічна, то павінны адказваць за гэта, даказваць, што гэта сапраўды так, а не проста плёткі. І вось гэта самае страшнае, што я ўбачыла», —

адзначае Турарбекава і прывяла ў прыклад абвінавачванне з боку Зянона Пазняка ў бок Святланы Ціханоўскай у тым, што яна — «агентура».

«Гэтай заявы дастаткова для таго, каб паверыць у тое, што яна агентура?», — задае пытанне Турарбекава і заўважае, што «праблема нашай палітычнай культуры заключаецца якраз у тым, што мы не цэнім людзей і не паважаем чалавека».

Адзін з кіраўнікоў БХД абвінаваціў Рымашэўскага ў фальсіфікацыі подпісаў на выбарах-2010. Той адказаў

«Вам тут у Варшаве добра сядзець на тэлебачанні!» Як у эфіры Белсата пасварыліся Рымашэўскі і вядучы Падсасонны

Пазняк патлумачыў, чаму не ўзначаліў пратэсты ў 2020-м: Масква кінула б велізарнейшую сілу

Роза Турарбекава патлумачыла, чаму пайшла з Каардынацыйнай рады

Nashaniva.com