Байдэн: Галоўнае — перамагчы Трампа і выратаваць дэмакратыю

«Я думаю, што мой абавязак у дачыненні да краіны — зрабіць самае важнае, што можна зрабіць, і гэта важнае — мы павінны, павінны, павінны перамагчы Трампа!»

12.08.2024 / 07:42

Manuel Balce Ceneta / AP

У першым інтэрв'ю пасля рашэння аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі Джо Байдэн патлумачыў, што вырашыў зняцца з выбараў, каб не перашкодзіць Дэмакратычнай партыі выканаць галоўную, на яго погляд, задачу — перамагчы Дональда Трампа і захаваць дэмакратыю ў ЗША, піша Бі-бі-сі.

Інтэрв'ю з прэзідэнтам Байдэнам выйшла ў эфір у нядзелю ў ранішняй праграме амерыканскай тэлекампаніі CBS.

«Апытанні паказвалі, што мы ішлі нос у нос, барацьба працягвалася б да апошняга моманту, — сказаў Байдэн. — Але тут адбылося тое, што некаторая колькасць маіх калегаў-дэмакратаў з Палаты прадстаўнікоў і Сената вырашылі, што я магу нашкодзіць ім на іх выбарах. А мяне турбавала тое, што калі б я застаўся ў гонцы, гэта стала б яе тэмай. Вы б інтэрв'юявалі мяне, пытаючыся «а чаму Нэнсі Пэласі кажа гэта», «чаму гэта і гэта». І я вырашыў, што гэта будзе адцягваць. Гэта першае».

Другое ж меркаванне, па словах Байдэна, заключалася ў тым, што ён яшчэ ў пачатку першага тэрміну думаў, што стане «пераходным прэзідэнтам» і перадасць эстафету камусьці з наступнага пакалення.

«Найважнейшае пытанне для мяне па-ранейшаму — і я не жартую — захаванне дэмакратыі, — працягнуў Байдэн. — Таму што, хоць гэта і велізарны гонар, быць прэзідэнтам, але я думаю, што мой абавязак у дачыненні да краіны — зрабіць самае важнае, што можна зрабіць, і гэта важнае — мы павінны, павінны, павінны перамагчы Трампа!»

Харыс перамагае. За яе ў сярэднім 48%, за Трампа — 46%

Байдэн расказаў, якая для яго цяпер найважнейшая задача

Трамп і Харыс правядуць дэбаты на тэлеканале ABC

Кандыдат у віцэ-прэзідэнты ЗША жорстка раскрытыкаваў Трампа

Трамп знайшоў вінаватага ў біржавым абвале — ім стала віцэ-прэзідэнт Камала Харыс

Nashaniva.com