Камандзір «Ахмата» заявіў, што ніводны баец яго падраздзялення не здаваўся ў палон

Камандзір «Ахмата» Апці Алаўдзінаў апублікаваў відэазварот, дзе назваў «укідам» інфармацыю пра байцоў «Ахмата», якія здаліся ў палон. Раней у сеціве з'явілася відэа з ваеннапалоннымі, якія казалі, што яны з «Ахмата». 

12.08.2024 / 21:49

«Ніводны наш баец у палон не здаваўся. Хлопцы б'юцца як львы. Калі гэта наш баец, навошта хаваць яго твар? Пакажыце, назавіце яго пазыўны. Зрабіце так, каб было сорамна камандзіру… Хоць у прынцыпе бывае ў жыцці такое, што хтосьці можа трапіць у палон пры розных абставінах… але хвала Усявышняму, на цяперашні момант ніводны з нашых байцоў у палон не трапляў», — заявіў ён. 

11 жніўня праект «Хочу жить» апублікаваў відэа з дзясяткамі палонных расіян з Курскай вобласці. У людзей на відэа закрытыя твары. Тры чалавекі заявілі, што яны з Грознага, а адзін з іх — што ён з «Ахмата».

@nashaniva Украінцы ўзялі ў палон шмат кадыраўцаў з «Ахмата» #россия #курскаяобласть #курск #суджи #украина #всу #зсу #зеленский #новостисегодня #нашаніва ♬ оригінальний звук - Classical Music

Раней Алаўдзінаў тлумачыў, чаму кадыраўцы не спынілі УСУ на мяжы. З ягоных слоў, УСУ абышлі гэтыя пазіцыі. 

Nashaniva.com