Пасольства Італіі вырашыла правяраць мэтавае выкарыстанне віз

Пра гэта ў панядзелак папярэдзіў візавы цэнтр, які працуе з дыпламатычным прадстаўніцтвам. Пры паўторнай падачы на візу прыйдзецца прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць яе выкарыстанне.

13.08.2024 / 08:59

«Пасольства Італьянскай Рэспублікі праводзіць выбарачны маніторынг мэтавага выкарыстання выдадзеных віз. Атрыманне італьянскай шэнгенскай візы прадугледжвае, што галоўнай краінай прызначэння з'яўляецца Італія (што не выключае транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны). У сувязі з гэтым пры паўторным звароце па візу мы просім заяўнікаў прадставіць сведчанні ранейшых паездак у Італію», — гаворыцца ў паведамленні цэнтра.

У якасці прыкладаў пацвярджальных дакументаў у цэнтры назвалі:

«Вышэйпаказаныя матэрыялы не ўваходзяць у абавязковы пакет дакументаў, але могуць апынуцца карыснымі для рашэння аб выдачы візы. Гранічны аб'ём — да 4 аркушоў», — гаворыцца ў аб'яве.

Венгрыя? Італія? Ці Грэцыя? Дзе можна хутка і лёгка аформіць шэнгенскую візу

Рукі дрыжаць, слёзы льюцца: новы трэнд беларускага тыктоку — распакоўка візы

Балгарскае пасольства часова перастане афармляць нацыянальныя візы тыпу D

Nashaniva.com