«Ліквідаваны». У бальніцы памёр хлопец, якога сёння затрымалі за забойства. Ён хаваўся разам з маці тры гады

абноўлена

33-гадовага Аляксандра Ліпскага падазраюць у забойстве жанчыны.

13.08.2024 / 18:01

Аляксандр Ліпскі

Міліцыянеры арыштавалі 33-гадовага мінчука Аляксандра Ліпскага, якога падазраюць у забойстве. Як сцвярджаюць сілавікі, пры затрыманні ён стаў адстрэльвацца. У адказ была ўжытая зброя, з раненнем Ліпскага адвезлі ў бальніцу.

Міліцыянт правярае пульс Ліпскага. Скрын відэа

Абноўлена: Ліпскага шпіталізавалі, аднак пасля з'явілася інфармацыя аб яго смерці. «Ліквідаваны» — паведаміла міліцыя.

Яго падазраюць у датычнасці да забойства, якое адбылося ў лістападзе 2021 года ў сталічнай Серабранцы. Тады ў кватэру на праспекце Ракасоўскага ўварваўся ўзброены мужчына і некалькі разоў стрэліў у 33-гадовую жанчыну. Яна загінула. Апроч таго, нападнік паспрабаваў забіць яе мужа, але той застаўся жывым.

Чытайце: Што вядома пра дзіўную гісторыю ў Серабранцы? Сведка: «Пачуліся крыкі «Забіваюць!»

Па гарачых слядах у вышук аб'явілі Аляксандра Ліпскага і яго маці Раісу Ліпскую. Меркавалася, што яна хавалася разам з сынам. Цяпер пра лёс жанчыны нічога не паведамляецца.

Раіса Ліпская

На месца затрымання Ліпскага выехаў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.

Nashaniva.com