МУС Польшчы: Падставы для перамоваў з Беларуссю па мяжы ёсць. Наш інтарэс — вызвалены Пачобут і выдача забойцы памежніка
Томаш Семоняк распавёў, пры якіх умовах Варшава перастане разважаць аб поўным закрыцці мяжы з Беларуссю.
14.08.2024 / 12:30
Томаш Семоняк. Скрыншот відэа
Міністр унутраных спраў Польшчы Томаш Семоняк распавёў аб чаканнях ад афіцыйнага Мінска датычна пытання закрыцця мяжы.
У эфіры Radio ZET Семоняк чарговы раз назваў дзве важныя ўмовы таго, каб Варшава не разглядала магчымасць закрыцця пазасталых памежных пераходаў.
«Мы чакаем, што Беларусь спыніць спрыяць міграцыйнаму крызісу. І зробіць тое, што адпавядае нашым чаканням — я маю на ўвазе вызваленне Анджэя Пачобута і выдачы забойцы польскага жаўнера.
Як такое можа быць, каб Беларусь не хацела дапамагчы нам у расследаванні справы аб забойстве польскага жаўнера? Калі ўявіць, што з польскай тэрыторыі хтосьці забіў бы беларускага салдата — такое, вядома, немагчыма, але дапусцім — Польшча б дакладна супрацоўнічала з беларускім бокам у расследаванні. Гэта такія рэчы, з якімі нельга гуляць», — адзначыў Семоняк.
Семоняк звярнуў увагу на змяненне рыторыкі Аляксандра Лукашэнкі з ліпеня і некаторы спад актыўнасці з боку нелегальных мігрантаў на мяжы.
Ён адзначыў, што Польшча можа адмовіцца ад поўнага закрыцця мяжы — але для гэтага патрэбныя перамовы з беларускім бокам і выкананне шэрагу ўмоў.
«Думаю, ёсць падставы для таго, каб самыя цяжкія праблемы [у нашых адносінах] пачаць вырашаць. Але такія перамовы павінны грунтавацца на даверы — тады яны будуць эфектыўныя. У такім напрамку будзем ісці, кіруючыся інтарэсамі Польшчы.
Цікавасць Польшчы — гэта вызвалены Анджэй Пачобут, гэта забойца польскага жаўнера, які паўстаў перад судом. І яшчэ шэраг іншых пытанняў, важных для нашых адносін», — растлумачыў Семоняк.
Ён таксама адзначыў, што важна правільна ацэньваць уплыў Расіі на афіцыйны Мінск пры развязанні гэтых пытанняў.
«Гэта не нязломнасць, гэта адэкватнасць». Сябры Анджэя Пачобута пра тое, чаму ён не здаецца
Васкрасенскі запрасіў кіраўніка МЗС Польшчы прыехаць у наваполацкую калонію і забраць Пачобута
Анджэй Пачобут быў гатовы выехаць з Беларусі — Rzeczpospolita
«Пачобут не хоча пакідаць Беларусь без магчымасці вярнуцца» — польскія палітыкі
У Польшчы патлумачылі, чаму расійскага шпіёна Рубцова не абмянялі на Пачобута