Стаў вядомы прысуд за данаты менеджару фармацэўтычных кампаніяў Сяргею Шэлегу. Ён уражвае

Яму далі болей, чым многім даюць за забойства.

15.08.2024 / 07:27

Сяргей Шэлег. Фота з базы «Кіберпартызанаў»

Праваабаронцы звярнулі нашу ўвагу на тое, што стаў вядомы вынік суда над менеджарам фармацэўтычных кампаніяў 63-гадовым Сяргеем Шэлегам.

Прысуд — восем з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыма. Максімальны тэрмін, які яму маглі даць за «фінансаванне тэрарызма» разам з «фінансаваннем экстрэмізма» — дваццаць гадоў калоніі.

За забойства ў Беларусі мінімальны тэрмін — шэсць гадоў калоніі. А калі вы п'яны здзейсніце смяротнае ДТЗ, у якім загіне чалавек, то максімальны прысуд — сем гадоў калоніі.

Сяргей Шэлег атрымаў адзін з найбольшых тэрмінаў за данаты ў Беларусі. Больш за яго атрымаў толькі мінчук Мікалай Васілевіч — 9,5 года калоніі.

63-гадоваму менеджару буйных фармацэўтычных кампаній прысудзілі велізарны тэрмін за данаты

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Каго садзяць за данаты, а каму дазваляюць адкупіцца. Вось якая логіка

Nashaniva.com