Грамадства77

Айцішніка з-пад Ліды судзяць за «здраду дзяржаве». Ён доўгі час жыў у Германіі, але вярнуўся ў Беларусь

Цяпер яму пагражае да 15 гадоў турмы.

Аляксей Навагродскі. Фота з ягонай старонкі ў Facebook

Аляксею Навагродскаму 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Паперня Лідскага раёна. Адметна, што пры нараджэнні ён меў іншае провішча — Чэкавы.

Пасля школы паступіў у Мінскі радыётэхнічны каледж. Па заканчэнні пайшоў у БДУІР, які скончыў у 1998-м.

Адметна, што, згодна з базамі «Кіберпартызанаў», на 2005-ы мужчына працаваў святаром. Публічных звестак пра гэта адшукаць не атрымалася, як і таго, да якой канфесіі належыць мужчына.

Пасля святарства, у 2007-м, Аляксей пайшоў працаваць у «Белфармацыю». Пасля 2008-га быў сістэмным адміністратарам і дырэктарам у ТДА «Філасофія», сферай дзейнасці якога пазначаная «Брашуровачна-пераплётная і аддзелачная дзейнасць». Прыкладна ў гэты ж час ён змяніў прозвішча на «Навагродскі».

Аляксей выехаў за мяжу — вядома, што на 2015-ы жыў у Польшчы. А ў 2019-м і 2021-м мужчына пісаў пра сябе, што жыве ў Германіі, займаецца штучным інтэлектам і працуе ў нямецкай кампаніі EDEKA GmbH/WITRON. Ягоныя асноўныя месенджары былі прывязаныя да нямецкага нумару, а паштовая скрыня на нямецкім дамене, то-бок, у Германіі ён жыў стала.

Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», афіцыйна з 2011-га ён у Беларусі не працаваў. Згодна з іхнімі ж звесткамі, мужчына мае траіх дзяцей ад розных жанчынаў.

Аляксей Навагродскі. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Аляксей цікавіцца філасофіяй і ўдзельнічаў у тэматычных канферэнцыях — да прыкладу, у красавіку 2021-га рабіў даклад «Свядомасць і штучны інтэлект» на навуковай канферэнцыі «Філасофія і выклікі сучаснасці», якую арганізоўвала Акадэмія навук Беларусі.

Таксама Аляксей піша фантастычныя апавяданні. У 2020-м ён выдаў апавяданне «За руку з АнтыХрыстам», у 2021-м — «Ілля і ягоная каманда супраць прышэльцаў», а ў 2022-м — «За руку з анёлам».

Невядома, калі яго затрымалі, але ў апошні раз ён быў анлайн на сваёй старонцы Укантакце 29 снежня 2022-га, хоць раней заходзіў туды рэгулярна. Суд над Аляксеем Навагродскім пачаўся 18 снежня 2023 у Гродзенскім абласным судзе.

Справа закрытая і сутнасць яе невядомая. Аляксею пагражае да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі па артыкуле 356 КК РБ — «Здрада дзяржаве».

Вядома, што ў лютым 2023-га яго судзілі за «перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў». За гэта яму пагражала ад трох да дзесяці гадоў турмы.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Мінк
    20.12.2023
    То бок, у 15 год ён ужо скончыў ВНУ? Можна паціккавіцца ўзроўнем IQ гэтага маладога чалавека?
  • Чаркашкварка
    20.12.2023
    Здраднiкi дзяржавы тыя хто уцягнуу краiну у вайну. Хочуць перакласцi на невiнаватых сваё злачынства i тэрарызуюць беларусау, бо ведаюць што назад дарогi у iх няма, сценка. Вас швалей i праз 5 i праз 10 i праз 20 год выцягнуць.i нiякi пуцiн вам не дапаможа.
  • Thy
    20.12.2023
    Тыя хто яго хапаў і ёсць здраднікі дзяржавы разам са здраднікам лукашэнкаю.

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць