Роту расійскіх салдат узялі ў палон у Курскай вобласці
14 жніўня ўкраінскі спецназ захапіў ротны апорны пункт, у якім было 102 чалавекі. Усіх іх узялі ў палон.
15.08.2024 / 10:09
Спецназ СБУ ўзяў у палон 102 расійскіх вайскоўцаў на Курскім кірунку. Гэта самае масавае ўзяцце ворага ў палон, якое ўдалося правесці за адзін раз.
Ім удалося захапіць разгалінаваны, бетанаваны і якасна ўмацаваны з усіх бакоў ротны апорны пункт — з падземнымі камунікацыямі і памяшканнямі для пражывання асабістага складу, сталовай і нават лазняй.
Праект: Хачу жыць
Праект: Хачу жыць
Праект: Хачу жыць
Праект: Хачу жыць
Сярод палонных вайскоўцы 488-га гвардзейскага мотастралковага палка і падраздзялення «Ахмат».
Учора галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі паведамляў, што толькі за палову дня байцы УСУ ўзялі ў палон больш за 100 расійскіх салдат.
У пачатку баёў у Курскай вобласці расіяне прымалі ўкраінцаў за сваіх