У Мінску галоўны механік прадпрыемства атрымаў ад кліента ў падарунак 300 рублёў. Яму прысудзілі штраф у 40 разоў большы

Мужчына таксама атрымаў хатнюю хімію.

15.08.2024 / 16:18

Галоўнага механіка сталічнага прадпрыемства асудзілі за атрыманне незаконнага ўзнагароджання ў 300 рублёў.

Па версіі следства, у верасні і кастрычніку 2022 года ён двойчы прыняў незаконнае ўзнагароджанне ў агульнай суме 300 рублёў за выкананую працу, якая і так уваходзіла ў кола яго абавязкаў, у інтарэсах прыватнай кампаніі, якая рабіла рамонт абсталявання на прадпрыемстве, пішуць «Мінск-Навіны».

Сілавікі даведаліся пра гэта і распачалі крымінальную справу. Мужчына, як паведамляецца, раскаяўся і грошы вярнуў. Аднак справу давялі да суда.

Суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 433 КК («незаконнае ўзнагароджанне») і прызначыў яму хатнюю хімію тэрмінам на 1,5 года і штраф сумай 12000 рублёў. Па амністыі год хіміі мужчыну аднялі.

Раней да крымінальнай адказнасці механік не прыцягваўся, у яго ёсць непаўналетняе дзіця.

Былога намесніка гендырэктара «Гаррамаўтадара» будуць судзіць за буйны адкат 

Галоўнага энергетыка мінскага прадпрыемства будуць судзіць за хабар у 1400 рублёў

Затрымлівалі яшчэ двух высокіх начальнікаў з БЧ і кіраўніка Мінскага метрапалітэна

Nashaniva.com