Грамадства

Былога намесніка гендырэктара «Гаррамаўтадара» будуць судзіць за буйны адкат 

Следчае ўпраўленне УСК па горадзе Мінску завяршыла расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка генеральнага дырэктара дзяржаўнай кампаніі «Гаррамаўтадар». Ён абвінавачваецца ў атрыманні адкату за перамогу ў закупках. 

«Гаррамаўтадар» — адна з найбуйнейшых дзяржаўных кампаній, якія забяспечваюць развіццё і будаўніцтва дарожнай камунікацыі ў Мінску.

Гэта прадпрыемства закупае і пастаўляе дарожную тэхніку, запасныя часткі і іншых спадарожныя матэрыялы да яе, а таксама гарантыйнае і постгарантыйнае абслугоўванне. Адказным за гэты кірунак дзейнасці быў 46-гадовы адзін з намеснікаў генеральнага дырэктара. Ён кіраваў фінансава-гаспадарчай дзейнасцю, камісіямі па ажыццяўленні закупак і спісанню матэрыяльных каштоўнасцяў, а таксама падпісваў дамовы.

Летам 2023 года ў арганізацыі ўзнікла неабходнасць закупкі рэдкага і дарагога абсталявання — дарожнай фрэзы, прызначанай для выдалення зношаных слаёў асфальту. Гэтая тэхніка каштуе больш за 3 мільёны рублёў. Абвінавачаны прапанаваў знаёмаму бізнэсмену за грашовую ўзнагароду памерам у 200 тысяч рублёў забяспечыць ягоную перамогу ў тэндары.

Схему запусцілі так, што на тэндар разам з «патрэбным» пастаўшчыком быў выстаўлены падстаўны ўдзельнік, які зняў кандыдатуру перад пачаткам працэдуры. З-за фармальных падстаў конкурсы не адбыліся, таму згодна з заканадаўствам можна было зрабіць закупку з адной крыніцы. 

У выніку ўсё нібыта было зладжана, але пра гэта ўрэшце даведаліся следчыя органы, якія затрымалі былога намесніка «Гаррамаўтадара», які да таго часу ўжо перайшоў на іншую пасаду, на этапе перадачы яму грошай, хоць гэта рабілася не напрамую, а праз некалькіх пасярэднікаў.

У справе таксама фігуруюць іншыя службовыя злоўжыванні. Так, у снежні 2022 года мужчына папрасіў галоўнага энергетыка перадаць яму ў карыстанне Iphone 12, прызначаны для іншага намесніка, пасада якога была вакантная. Гаджэт стаў падарункам для дачкі на Новы год.

У выніку мужчыну выстаўленыя абвінавачванні па ч. 3 арт. 430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь і ч. 1 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. Ён утрымліваецца пад вартай.

Падчас расследавання арыштаваная маёмасць фігуранта на суму больш за 240 тысяч рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за двое сутак у дарозе. Беларуска расказала, як з'ездзіла ў аўтобусны тур у Грузію7

Да канца месяца мінскія вуліцы загадалі вызваліць ад аўтахламу4

У Брэсцкай крэпасці збіраюцца аднавіць мост на Пагранічны востраў. Так будзе прасцей турыстам5

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць