Памерла Тамара Скварцова

Стала вядома пра смерць тэатральнай актрысы, заслужанай артысткі Беларусі Тамары Скварцовай. Яна сыграла дзясяткі роляў, але ўсё жыццё была верная аднаму тэатру — Коласаўскаму ў Віцебску, дзе праслужыла больш за 50 гадоў.

16.08.2024 / 19:50

Тамара Скварцова

«На 79-м годзе жыцця перастала біцца сэрца заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Таццяны Скварцовай», — паведаміла Міністэрства культуры ў сваім тэлеграм-канале.

Сваё творчае жыццё Тамара Скварцова пачала ў Коласаўскім тэатры ў 1971 годзе. Яна сыграла больш за 80 запамінальных роляў. Сярод знакавых — Мальвіна ў «Несцерцы» Віталя Вольскага, Варвара Іванаўна ў «Касатцы» Аляксея Талстога, Агаф'я Ціханаўна ў гогалеўскай «Жаніцьбе».

Акрамя таго, Скварцова сыграла і некалькі роляў у кіно, у тым ліку ў першым беларускім серыяле «Плач перапёлкі» Ігара Дабралюбава.

Развітанне з Тамарай Скварцовай адбудзецца 17 жніўня ў Віцебску, яе пахаваюць на Георгіеўскіх могілках.

Памёр Сяргей Калякін

Памёр генерал-маёр Мікалай Скобелеў

Памёр краязнаўца Эдуард Злобін

Памёр ксёндз Уладзіслаў Шышла

Nashaniva.com