У Вялікабрытаніі з беларусам разлічыліся за працу фальшывай купюрай. Ён прывёз яе на радзіму
Беларус, які доўга жыў у Вялікабрытаніі, пасля вяртання вырашыў абмяняць свае ашчаджэнні ў адным з мінскіх банкаў. І тут яго чакала непрыемная неспадзяванка.
16.08.2024 / 21:48
Падчас абмену купюра ў 20 фунтаў стэрлінгаў выклікала сумневы ў работніка банка, і ён тут жа паведаміў пра гэта ў міліцыю.
Падчас размовы з сілавікамі мужчына расказаў, што гэтыя грошы атрымаў у Вялікабрытаніі як аплату за выкананую працу. Пра тое, што адна з купюр можа быць падробленай, ён не здагадваўся.
Купюру ў яго канфіскавалі і перадалі судовым экспертам. Тыя пацвердзілі падробленасць банкноты. Цяпер па гэтым факце ўзбуджаная крымінальная справа.
У Італіі затрымалі беларусаў, якіх падазраюць у перабіўцы ўкрадзеных аўто
Фальшывыя даляры складаюць 84% абароту, беларускія рублі — 1,6%
Махляры прымусілі пенсіянерку ўзяць тры крэдыты і нават зрабілі сваёй памагатай