Былы мэр Брэста страціў чарговую пасаду

Экс-старшыня Брэсцкага гарвыканкама 59-гадовы Аляксандр Рагачук пайшоў з пасады кіраўніка абласнога аб'яднання прафсаюзаў.

20.08.2024 / 22:40

Ён падаў заяву аб звальненні па дамове бакоў, паведамляе тэлеграм-канал аб'яднання. Рагачук у сваім тэлеграм-канале пра сваё звальненне нічога не напісаў, хаця апублікаваў сёння пост. 

Рагачук узначальваў Брэсцкі гарвыканкам з 2014 года па сакавік 2023 года. З гэтай пасады яго нечакана адправілі ў адстаўку — нібыта Брэсцкі аблвыканкам быў незадаволены працай прадпрыемстваў Брэста. 

У сакавіку 2024 года «Наша Ніва» пісала, што Рагачука затрымлівалі, але ўсё ж такі хутка выпусцілі. 

Nashaniva.com