На волю выйшлі як мінімум 13 палітвязняў

16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў — 16 мужчын і 14 жанчын. 

21.08.2024 / 09:09

Фота: тэлеграм-канал Вясны

Андрэй Стрыжак у сваім тэлеграме напісаў, што 12 палітвязняў (10 жанчын і 2 мужчыны) выйшлі на волю, але прозвішчы некаторых не агучваюцца.

Сярод іх — прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў, журналістка Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава (яе 35-гадовы муж Віктар Новікаў таксама быў вызвалены па памілаванні 3 ліпеня), Ала Зуева, Вольга Стаброўская.

Прозвішчы іншых пакуль не агучваюцца.

@nashaniva З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў #беларусь #палітвязні #лукашенко #2020 #минск #мінск #телевидение #бт #свобода #переезд #эмиграция #нашаніва ♬ News / Truth Investigation / Investigation / Suspicion / Consideration(1013150) - A.TARUI

16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітвязняў — 16 мужчын і 14 жанчын. 

У ліпені стала вядома пра выхад з калоній 18 палітвязняў. Іх імёны вядомыя толькі часткова — былі апублічаныя Рыгор Кастусёў, Дар’я Лосік, Паліна Палавінка і яшчэ некалькі чалавек — агулам тады казалі пра 18 чалавек.

Па памілаванні выйшаў адзін з найстарэйшых палітвязняў — 74-гадовы прафсаюзны лідар Васіль Бераснёў

З'явіліся імёны першых вызваленых палітвязняў

Сталі вядомыя яшчэ два прозвішчы вызваленых палітвязняў

Што вядома пра вызваленне палітвязняў? Пяць пытанняў і адказаў

68-гадовую берасцейку пачалі судзіць за дапамогу палітвязням

Nashaniva.com