Прапагандысты паказалі па тэлебачанні яшчэ дзвюх жанчын, якіх вызвалілі з гомельскай калоніі.

Паводле праваабаронцаў, гэта Ала Зуева і Вольга Стаброўская.
Вользе Старбоўскай 64 гады. Яна была затрыманая ў ліпені 2023. Асуджаная за абразу Лукашэнкі на 1 год і 3 месяцы.
63-гадовая Ала Зуева была затрыманая ў чэрвені 2023 года за абразу прадстаўнікі ўлады і абразу Лукашэнкі. Прысуд — 2 гады і 6 месяцаў калоніі.
Стаброўская выйшла на тыдзень раней за прызначаны тэрмін. Зуевай засталося правесці за кратамі яшчэ год.
Агулам цяпер вядома 5 імёнаў тых, хто выйшаў на волю сёння, у тым ліку Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Новікава.
-
Нявестка Ліліі Ананіч стала топ-менеджарам у БелТА — вярнулася на радзіму праз чатыры месяцы пасля эміграцыі ў Кітай
-
Па даручэнні Лукашэнкі праводзіцца праверка боегатоўнасці ў манеўраных групах памежнай службы
-
Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары