Кіраўніцтва расійскага футбольнага клуба паабяцалі расстраляць за адсутнасць выніку. А там гуляе чацвёра беларусаў
Міністр спорту Свярдлоўскай вобласці Леанід Рапапорт у эфіры «4 канала» распавёў пра задачу футбольнага клуба «Урал», які гуляе ў першай лізе, на гэты сезон.
23.08.2024 / 07:58
Леанід Рапапорт
Рапапорт заявіў, што губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў паставіў задачу «Уралу» вярнуцца ў расійскую прэм'ер-лігу (РПЛ), піша «Спорт Беларусі».
«Інакш расстрэл. Я гэтую фразу ў гэтай студыі, дарэчы, кажу не першы раз — пакуль да крайняй меры мы не даходзілі», — падкрэсліў ён.
Пасля шасці матчаў «Урал» займае другое месца ў ФНЛ (чэмпіянат першай лігі), набраўшы 13 балаў. Лідзіруе тульскі «Арсенал», у актыве якога 14 балаў.
«Урал» упершыню з сезона-2012/2013 вылецеў у першую лігу. У сезоне-2023/2024 клуб з Екацярынбурга заняў у РПЛ 14-е месца. Каманда набрала 30 балаў за 30 матчаў. У стыкавых матчах каманда прайграла тальяцінскаму «Акрону».
У выніку быў звольнены галоўны трэнер каманды, беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка, які не раз рабіў беларускі БАТЭ чэмпіёнам краіны і выводзіў у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
За «Урал» зараз гуляе чацвёра беларусаў: Ягор Філіпенка, Уладзіслаў Малькевіч, Валерый Бачароў і Дзяніс Шчарбіцкі.
«Я не Месі — я лепшы за яго». Мадрыдскі «Рэал» падпісаў 12-гадовага беларускага футбаліста
Матчы групавой стадыі еўракубка мінскае «Дынама» будзе праводзіць у Азербайджане
Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам