Усяго патроху55

Стадыён «Дынама» ладзіць рамантычныя вячэры на футбольным полі пад зорным небам

Незвычайны рэстаран пад адкрытым небам з'явіцца на футбольным полі — гэта эксклюзіўная прапанова ад мінскага рэстарана «Авіньён» і стадыёна. Абяцаюць жывую музыку і цёплыя пледы.

Столік на дваіх каштуе 390 рублёў. Чым жа плануюць частаваць? Пачнуцца гастранамічныя прыгоды з салаты з дыні, прашута і мацарэллы з інжырнай запраўкай або грэцкай салаты са смажаным ласосем і авакада. У якасці асноўнай стравы на выбар прапануюць рызота з белымі грыбамі, асарці грыль з рыб і морапрадуктаў, а таксама ялавічныя шчочкі ў чырвоным віне з пюрэ з сельдэрэю і бульбы Альюмет. Варыянты закусак — фінікі, фаршаваныя пастай з сырам Дорблю і грэцкімі арэхамі, тунец тэрыякі з чука салатай і арэхавай падліўкай, часночныя крэветкі, ялавічны язык з вешанкамі. Мініяцюрны дэсерт назвалі «Чорны квадрат Малевіча». Запіваць гэта ўсё можна морсам ці «Тархуном», ці нават келіхам ігрыстага.

Напісана, што вячэра пройдзе 1 верасня, але прадугледжана і рэзервовая дата — 6 верасня. Забраніраваць можна толькі да 30 жніўня.

Каментары5

  • Дон Ж
    22.08.2024
    Я чуў, што напрыканцы 2024-га кітайцы дабудуюць супер-стадыён у Мінску, на вул.Ванеева. Ці можна ўжо зараз забраніраваць там столік на НГ? Толькі каб ніякай завірухі! Маленькі снегапад няхай будзе :)
  • Сонейка
    22.08.2024
    і гэта ў той час, калі нашых дзяўчат і хлопцаў гнояць у турмах...
  • и снова 3 сентября
    22.08.2024
    а 3-га?

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У лесе пад Дзяржынскам знайшлі ваўчаня з дэфармаванымі лапамі. Яно аказалася цалкам ручным1

У Мінску пачалі будаваць Казахстанскі квартал5

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць