Ці можна піць безалкагольнае піва штодзень і колькі
І ці ёсць карысць ад гэтага напою?
26.08.2024 / 09:16
Фота: AP Photo / Nam Y Huh
Працэс вытворчасці безалкагольнага піва можа вар'іравацца ў залежнасці ад тэхналогіі і тыпу піва. У выніку ўтрыманне алкаголю ў ім можа складаць ад 0,1 да 0,5%. У апошнім выпадку гэта эквівалентна адной чайнай лыжцы гарэлкі на паўлітра напою.
У чым карысць
Спецыялісты адзначаюць, што ў безалкагольным піве змяшчаюцца антыаксіданты, якія абараняюць клеткі ад пашкоджання актыўнымі формамі кіслароду, і вітаміны групы B, якія адказваюць за выпрацоўку энергіі ў нашым целе і метабалізм.
Пры гэтым безалкагольнае піва амаль у паўтара раза менш каларыйнае, чым звычайнае.
Вынікі некаторых даследаванняў паказалі, што ўжыванне безалкагольнага піва зніжае ўзровень халестэрыну і прадухіляе развіццё сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Як сцвярджаюць вучоныя, ужыванне безалкагольнага піва дапамагае падтрымліваць узровень электралітаў пасля інтэнсіўных спартыўных трэніровак.
Яно дае арганізму ваду, поліфенолы і вугляводы, што разам дапамагае аднаўленню метабалізму.
Па словах спецыялістаў, для гідратацыі арганізму безалкагольным півам можна замяніць звычайную ваду і піць яго для наталення смагі. Але трэба памятаць пра наступствы такой замены для здароўя.
Шкода безалкагольнага піва
Дактары папярэджваюць, што спажыванне безалкагольнага піва, з аднаго боку, зніжае цяжкасць хваробаў, звязаных з злоўжываннем алкаголю, але ў той жа час гэты напой можа ўяўляць рызыку для людзей, якія праходзяць лячэнне расстройстваў, звязаных з ужываннем алкаголю.
Вынікі даследавання групы амерыканскіх вучоных паказалі, што аднаго паху піва можа быць дастаткова, каб выклікаць рэцыдыў у некаторых людзей, якія пакутуюць на алкагольныя расстройствы.
Дактары звяртаюць увагу, што безалкагольнае піва ў вялікіх дозах нясе ўсе тыя ж непрыемныя для самаадчування наступствы, што і звычайнае.
Утрыманне ў ім, як і ў звычайным піве, фітаэстрагенаў можа прывесці да зніжэння ў мужчын выпрацоўкі тэстастэрону (з-за чаго пачынае расці так званы піўны жывот), а ў жанчын выклікаць яго рост, у выніку чаго адбываецца гарманальны збой.
Шмат якія сарты безалкагольнага піва ўтрымоўваюць высокі ўзровень цукру, што можа прывесці да шэрагу захворванняў, у тым ліку атлусцення, дыябету і карыесу.
Нават невялікая доля алкаголю ў безалкагольным піве можа выклікаць у хворых панкрэатытам раздражненне запаленай падстраўнікавай залозы, а хмель, які змяшчаецца ў напоі, можа прывесці да мікраспазмаў артэрый і сасудаў у хворых на прастатыт і тых, хто пакутуе на гемарой.
Варта таксама ведаць, што дрожджы, якія ўтрымліваюцца ў безалкагольным піве, выклікаюць раздражненне слізістай абалонкі страўніка, што можа прывесці да язваў.
У хворых цыстытам гэты напой можа выклікаць раздражненне мачавога пузыру.
Варта таксама памятаць, што нават нязначнае ўтрыманне алкаголю ў безалкагольным піве ўяўляе рызыку для цяжарных.
Безалкагольнае піва і кіраванне аўтамабілем
Як мы пісалі, эксперымент, які правяла міліцыя ў Гродне, паказаў, што алкатэстар не вызначыў наяўнасці алкаголю адразу пасля ўжывання гэтага напою, у адрозненні, напрыклад, ад квасу.
Як трансгендар абваліў продажы самага папулярнага амерыканскага піва
«Аліварыя» да свайго юбілею вырабіла «піўное шампанскае»
Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва
Ці можна піць квас і безалкагольнае піва за рулём? У Гродне правялі эксперымент
Сутаргі, кома і смерць — калі звычайная вада можа стаць смяротна небяспечнай