Якая абстаноўка з чэргамі на межах Беларусі раніцай у суботу?

Сайт Памежнага камітэта па стане на 08:00 дае наступныя звесткі.

24.08.2024 / 08:36

Фота: granica_bypl

На памежным пераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаіць 65 аўтобусаў (у чацвер даходзіла да 108) і 300 легкавікоў.

На літоўскай мяжы ў Каменным Логу чаргі з аўтобусаў перад заездам у зону чакання няма, але стаіць 20 легкавікоў.

У Беняконях чэргаў з аўтобусаў і легкавікоў няма, паведамляе Памежны камітэт.

У Грыгараўшчыне на латвійскай мяжы таксама чэргаў з легкавікоў і аўтобусаў няма.

Разам з тым тэлеграм-канал «Мінсктранс. Міжнародныя маршруты» паведамляе, што аўтобус Варшава — Мінск адпраўленнем з Варшавы а 7.00, паедзе са сталіцы Польшчы толькі а 13-й (прычына працяглае праходжанне межаў).

Пасажыры на 21.00, 23.00, 7.00, 12.00 пры наяўнасці свабодных месцаў могуць ажыццявіць пасадку ў аўтобус АС 5163-7.

Аўтобус па маршруце Мінск — Вільня (што выехаў з Мінска ў 1.50) зараз стаіць на выездзе з літоўскай мяжы ў бок Вільні, адпраўленне з Вільні ў яго было запланавана на 8.00.

Хуткі варыянт выехаць у ЕС. Колькі бяруць за перавозку праз мяжу на аўто і матацыклах

Nashaniva.com