Грамадства33

Хуткі варыянт выехаць у ЕС. Колькі бяруць за перавозку праз мяжу на аўто і матацыклах

Праз увядзенне суседнімі краінамі ЕС новых абмежаванняў трапіць з Беларусі ў Еўрасаюз становіцца ўсё складаней. Апошнім часам набірае папулярнасць перасячэнне мяжы на спадарожным транспарце. Пацікавіліся, колькі каштуе стаць пасажырам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: тэлеграм-канал «Варшавка Граница Брест-Тересполь»

Рэкордныя чэргі

Чэргі на мяжы з Польшчай б'юць рэкорды: упершыню выезду з Беларусі чакаюць больш за 100 аўтобусаў. Чарга з легкавікоў у апошнія дні стабільна складае каля 500 машын.

На літоўскім кірунку чэргаў з аўтобусаў няма, але квіткоў не дакупіцца, бо па ініцыятыве літоўскага боку значна скарацілася колькасць рэйсаў. Бліжэйшыя квіткі з Мінска цяпер прадаюцца з выездам на 3 верасня, а з Гродна — аж на 5 верасня.

Чэргі з легкавікоў прыкметна паменшалі пасля таго, як Літва забараніла заязджаць у краіну аўтамабілям з беларускімі нумарамі, апроч выпадкаў, калі ўласнік аўто мае візу або ДНЖ, выдадзеныя менавіта Літвой.

Усё гэта спрыяе развіццю бізнэсу па перавозцы людзей праз мяжу прыватным транспартам, у тым ліку на матацыклах.

У адмысловых чатах з'яўляецца ўсё больш запытаў на тое, каб знайсці чалавека, гатовага перавезці праз мяжу. Натуральна, не за бясплатна, а калі ёсць попыт, то ўзнікае і прапанова. 

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала t.me/benykoni

Ад 50 еўра за пераезд праз мяжу

За перавозку праз мяжу на скутары або матацыкле бяруць па 50 еўра. І, мяркуючы па колькасці запытаў, такая паслуга карыстаецца попытам.

Аналізуючы прапановы, можна зразумець, што для некаторых жыхароў прыгранічча такія «падарожжы» пастаўленыя на паток. І гэта не дзіўна, бо за адну паездку праз мяжу туды-назад чалавек можа атрымаць 100 еўра. 

Адметна, што, мяркуючы па правапісе і выкарыстанні лацінскіх літар для напісання па-руску, займаюцца гэтым у тым ліку грамадзяне Літвы, якія могуць ездзіць у Беларусь без візы.

Дабрацца з Ашмян або з самай мяжы да Вільні машынай каштуе 70 еўра з чалавека. Гэта больш, чым цана білета на аўтобус (білет каштуе 160 рублёў, гэта каля 45 еўра). Але з улікам дэфіцыту квіткоў такія прапановы карыстаюцца попытам.

Даехаць з Мінска ў Вільню можна за 100 еўра з чалавека. За такія грошы нават абяцаюць праезд без чаргі.

На польскім кірунку цэны крыху ніжэйшыя. Стаўка на перавозку чалавека праз мяжу пачынаецца з 30 даляраў.

Фота: скрыншот з тэлеграм-канала t.me/terespol

За 150 еўра некаторыя гатовыя ўзяць сабе ў аўто да 3 дарослых і адно дзіця. За паездку па маршруце Брэст-Варшава просяць 250 еўра.

Вышэйзгаданыя цэны, меркавана, тычацца тых людзей, для каго перавозка людзей праз мяжу не жэст добрай волі або выпадковая падпрацоўка, а сапраўдны бізнэс. 

Людзі, якія часцяком размяшчаюць аб'явы аб наборы спадарожнікаў, як правіла называюць аднолькавыя цэны. Але калі пашчасціць, то можна знайсці гатовых перавезці вас праз мяжу па больш нізкіх цэнах. Самае таннае, што даводзілася пачуць у адказ, — 30 еўра за Літву і 60 еўра з Варшавы ў Мінск.

Каментары3

  • Жвір
    23.08.2024
    Нічога не разумею, то былі ганьбілі з'ехаўшых, то во парады даюць, як лацьвей гэта зрабіць. Цікава, што тыя, хто ганьбіў, яны ў першых жа шэрагах чухнулі.
  • Мх
    23.08.2024
    Прапаную на легкавым транспарце, мікрааўтобусах і матаролерах (матацыклах) пускаць праз мяжу толькі бліжэйшых сваякоў. І ніякіх "Алко, сігі с дьютіка Брест" Толькі беставарнае перасячэнне мяжы.
  • Mike
    23.08.2024
    Если раньше "агентов" страны-агрессора можно было в Литве определить по номеру автомобиля, то теперь задача стала посложнее :)

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

Украіна страціла ўжо больш за 40% тэрыторыі, якую кантралявала ў Курскай вобласці4

60 беларускіх вёсак засталіся з-за снегападу без электрычнасці

Барабаншчыку, які вярнуўся з Грузіі, пагражае да 12 гадоў калоніі2

Машына як з-пад катка. У Лідскім раёне ў аварыі загінулі чатыры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей

У Віцебску ставяць самую вялікую ў Еўропе навагоднюю елку2

«Калі б ён пайшоў па іншым шляху, было б па-іншаму». Камандзір Палка Каліноўскага пракаментаваў сітуацыю з Верамейчыкам28

У Францыі бацька некалькі гадоў гвалціў сваю дачку-падлетка і прапаноўваў іншым4

У Мінску ў шматпавярховіку закрылі вокны шчытамі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне5

Як хлопец з Бабруйска стаў зоркай ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →