Стала вядома асоба 24-гадовай дзяўчыны, якую затрымалі разам з Дуравым

Паводле папярэдніх звестак, разам з Паўлам Дуравым у Парыжы была затрымана 24-гадовая Юлія Вавілава.

25.08.2024 / 17:55

Юлія Вавілава. Фота з сацсетак

16 жніўня Юля выклала ў сябе ў інстаграме сторыс, што яна прыляцела ў Азербайджан з Казахстана. На фоне за дзяўчынай быў бачны самалёт Embraer Legacy 600. Таксама з Азербайджана яна выкладала фота з аналітыкай па месенджарах.

Мяркуючы па сацсетках, Юля пражывае ў Дубаі і часта апынаецца ў тых месцах, дзе знаходзіцца Павел Дураў. У ноч на 25 жніўня Юля перастала з'яўляцца анлайн.

Сама Юля сябе называе геймеркай, стрымеркай, крыптаінвестаркай і вядзе канал пра крыпту на арабскай мове.

Прапаганда расчахліла Пратасевіча: той пракаментаваў арышт Дурава, якога таксама затрымалі ў аэрапорце

Па французскім пашпарце Дураў — Paul Du Rove. Раней ён расказваў пра гэту гісторыю як пра першакрасавіцкі жарт 

«Прывет, гэта Павел Дураў. Скінь зоркі на адваката». Арышт Дурава спарадзіў велізарную колькасць мемаў

Як хто адрэагаваў на арышт Дурава?

У Францыі затрымалі стваральніка Тэлеграма Паўла Дурава. Яму будуць выстаўленыя цяжкія абвінавачванні

Nashaniva.com