Свет2929

Як хто адрэагаваў на арышт Дурава?

Больш за ўсіх захваляваліся прапаганда і афіцыёз Расіі, якія асцерагаюцца пераходу Telegram пад кантроль Еўрасаюза. А лукашысты прапанавалі вызваліць Дурава шляхам абмену, хоць яшчэ нядаўна пагражалі таму пакаянным відэа.

Павел Дураў. Скрын відэа: TuckerCarlson / YouTube

Стваральніка Telegram Паўла Дурава затрымалі ў Францыі, калі той прыляцеў у Парыж з Азербайджана на сваім прыватным самалёце.

Як тлумачаць французскія медыя, прычына затрымання ў тым, што Дураў не супрацоўнічаў з праваахоўнымі органамі Францыі пры расследаванні злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем Telegram, а ў самім месенджары няма мадэрацыі. Гэта ў вачах французскіх праваахоўнікаў робіць мільярдэра саўдзельнікам тэрарызму, гандлю наркотыкамі, злачынстваў, звязаных з педафіліяй, і махлярства.

Гэта падзея імгненна стала каментавацца паўсюль, асабліва ў Расіі і Беларусі. Прапагандысты пішуць, што арышт Дурава абяцае велізарныя непрыемнасці Крамлю і яго саюзнікам.

«Яго трэба вызваляць, нават калі французы супраць. Страта тэлеграма для нас недапушчальная»

Навіна пра арышт Паўла Дурава выклікала неадкладную і негатыўную рэакцыю ледзь не ўсяго Z-сегменту, дзяржпрапаганды і ўладаў Расіі. І гэта нягледзячы на ноч і ўсю мінулую крытыку Крамля ў адрас Дурава за яго нязгоду супрацоўнічаць з расійскімі спецслужбамі.

Адной з першых забіла трывогу Дзярждума Расіі, якая звярнулася ў МЗС краіны, каб тыя спрыялі неадкладнаму вызваленню Дурава з-пад варты ў Францыі. Дурава прапанавалі вярнуць у Расію «любымі высілкамі».

«Цяпер яго трэба выцягваць. МЗС Расіі павінна выступіць з заклікам да французскіх улад вызваліць Паўла Дурава з пад варты. Яго арышт можа мець пад сабой палітычныя падставы і быць нагодай для атрымання доступу да асабістай інфармацыі карыстальнікаў Telegram. Гэтага дапусціць нельга.

Пры адмове французскіх уладаў вызваліць з пад варты Паўла Дурава прапаную прыкласці ўсе высілкі для яго перамяшчэння на тэрыторыю ААЭ ці Расійскай Федэрацыі. Пры згодзе Паўла, вядома», — напісаў віцэ-спікер Дзярждумы Уладзіслаў Даванкоў праз гадзіну пасля затрымання Дурава.

На фоне гэтага афіцыйная прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава паведаміла, што адразу ўмяшалася ў сітуацыю з арыштам прадпрымальніка і звярнулася да заходніх структур з пытаннем, «ці будуць тыя патрабаваць вызвалення Дурава».

Не скупіліся на каментары прапагандысты і ваенкары. Іх агульная рэакцыя на падзею — вельмі негатыўная, бо яны, як і Дзярждума РФ, асцерагаюцца перадачы Telegram пад поўны кантроль Еўрасаюза, што, на іх думку, ставіць пад удар усе канфідэнцыйныя перапіскі расійскіх вайскоўцаў, для якіх Telegram стаў асноўным сродкам сувязі.

Некаторыя Z-каналы спадзяюцца, што Паўла Дурава ўдасца абмяняць.

Вядомая прапагандыстка Кацярына Мізуліна ў сваю чаргу выказала ўпэўненасць, што арышт Дурава быў арганізаваны ЗША, каб перашкодзіць расійскім бізнэсменам абыходзіць санкцыі праз TON — афіцыйную крыптавалюту Telegram.

А прарасійскі калабарацыяніст з Украіны Алег Цароў і журналістка Ксенія Сабчак здзівіліся, што ўсе прапагандысты, нягледзячы на мінулую крытыку ў адрас Дурава, цяпер адзіныя ў сваім намеры пашкадаваць ці абараніць прадпрымальніка.

Лукашысты: Абмен Дурава — найлепшы крок

Большасць прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі праспалі навіну пра затрыманне Дурава, але некаторыя ўсё ж адрэагавалі на падзею сінхронна з расіянамі.

Так, арыентаваны на Расію канал «Белорусскій сіловік», які ў сакавіку 2022 года гразіў Паўлу Дураву «пакаянным відэа каля дзвярэй» за блакаванне чалавеканенавісніцікіх каналаў ГУБАЗіКа, падтрымаў расійскі наратыў пра магчымасць абмену Дурава, назваўшы гэта «найлепшым і вельмі крутым крокам».

Асобна канал звярнуў увагу на той факт, што Расія і Беларусь выкарыстоўвае Telegram у ваенных мэтах і паіранізаваў над тым, наколькі важны гэты месенджар для абедзвюх краін.

У той жа час прапагандыст Рыгор Азаронак выступіў катэгарычна супраць любых абменаў і пачаў злараднічаць з арышту прадпрымальніка.

Але гэта не перашкодзіла яму неўзабаве запосціць фатаграфію наступнага зместу.

Хвалю злараднасці працягнуў прапагандыст Аляксандр Шпакоўскі, які параўнаў эміграцыю Дурава з Расіі з пераездам па палітычных матывах з Беларусі журналіста Паўла Шарамета.

Параўноўваючы выпадкі Дурава і Шарамета, лукашэнкаўскі прапагандыст параіў «не пакідаць сваёй радзімы, бо яе не абіраюць».

А як адрэагавалі на Захадзе?

Афіцыйныя асобы краін Захаду, як і ўлады Францыі, на момант ночы не каментавалі арышт Паўла Дурава. 

З вядомых асоб падзею паспелі пракаментаваць мільярдэр Ілан Маск і журналіст Такер Карлсан. Абодва асудзілі затрыманне прадпрымальніка і прадракалі Захаду з-за гэтага «цёмную будучыню».

Вядомы журналіст-расследавальнік Хрыста Грозеў напісаў, што падтрымлівае дзеянні французскіх уладаў у дачыненні да Паўла Дурава, аргументаваўшы гэта тым, што нават несупрацоўніцтва з расійскімі спецслужбамі не адмяняе патрабавання мадэраваць кантэнт, ачышчаць яго ад прапаганды агрэсіі, фэйкаў, заклікаў да тэрарызму і інш.

Гэты пункт гледжання падзяліў расійскую апазіцыйную супольнасць на Захадзе.

Адны лічаць, што арыштоўваць Дурава — няправільна, бо гэта «палітычны пераслед», «атака на свабоду слова і грамадзянскую супольнасць Расіі», якая «выгадная толькі Пуціну», які даўно хацеў заблакаваць Telegram з-за яго непадпарадкавання расійскім спецслужбам.

Другія лічаць, што Telegram цяпер стаў адным з асноўных інструментаў Крамля для прапаганды і ўплыву як унутры, так і за межамі Расіі, і «што Дураў падазрона з гэтым ніяк не змагаецца».

Каментары29

  • Левацтва рэдакцыі
    25.08.2024
    Ага, зразумелая зараз рэдакцыйная палітыка з боку НН.

    Між тым, ні слова пра рэакцыю заходніх уплывовых людзей кшталту Маска

    #freedurov
  • Левацтва рэдакцыі
    25.08.2024
    Выбачаюся, быў адзін параграф пра маска недзе у глыбіні тэксту
  • Бывалы
    25.08.2024
    Какое совпадение, в защиту Дурова и его защищенного мессенджера начали массова выступать российские преступники из кремля, российская пропаганда, российская дума, российские дипломаты, российские спецслужбы, российские политики, российские олигархи, российские медийные личности, российские военные z преступники, часть российской оппозиции, часть российских либеральных СМИ, многие российские блогеры.

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20202

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Усе навіны →
Усе навіны

Суд на Каляды. У Мінску пачаўся завочны працэс над Славам Камісаранкам

У Расіі хочуць забараніць званкі ў месенджарах3

Іранскі прадпрымальнік выканаў «Купалінку» на старажытным іранскім барабане1

Прызначылі новага гендырэктара Мінскага аэрапорта

Расійскі тыктокер Азамат Айталіеў вярнуўся ў Мінск раздражняць беларусаў: танчыць у вышыванцы, шукае жонку18

За вечар у Мінску патанулі ў ванне два чалавекі4

У Расіі жанчына забіла сяброўку пасля таго, як тая напалохала яе прароцтвам аб хуткім пазбаўленні волі1

Аўтагіганты «Хонда», «Нісан» і «Міцубісі» рыхтуюць гістарычнае зліццё3

Ля берагоў Іспаніі затанула расійскае судна, якое забяспечвала групоўку ў Сірыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20202

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Галоўнае
Усе навіны →