У сеціве завірусілася ВІДЭА, як беларусы едуць па трасе на машыне без кола. ДАІ знайшла кіроўцу і пакарала

«Мядзведзь у цырку на двухколавым ездзіць, а тут пацаны на трох колах!»

26.08.2024 / 17:31

У інтэрнэце не так даўно распаўсюдзіўся ролік, зняты, мяркуючы па ўсім, у Мінскім раёне. На трасе заўважылі машыну, якая ехала на трох колах.

«Паглядзіце, якіх цыркачоў можна сустрэць на трасе! Мядзведзь у цырку на двухколавым ездзіць, а тут пацаны на трох колах!» — кажа аўтар відэа. 

Відэа, праўда, не ацанілі ў ДАІ. Міліцыянеры знайшлі кіроўцу па нумарах. Ён расказаў, што па дарозе машына згубіла кола, а запаснога ў багажніку не аказалася. Выклікаць эвакуатар 23-гадовы хлопец не стаў — вырашыў дабрацца да СТА на трох колах.

Як паведамляюць сілавікі, на кіроўцу склалі пратакол за кіраванне транспартным сродкам, якое мае няспраўнасці, пры наяўнасці якіх забаронены ўдзел у дарожным руху.

У Мінску смеццявозу адарвала «галаву» пасля сутыкнення з фурай ФОТАФАКТ

У Магілёве раніцай сутыкнуліся два пасажырскія аўтобусы

ДТЗ на Шклоўшчыне: адразу шэсць чалавек даставілі ў бальніцу 

Nashaniva.com