У Мінску смеццявозу адарвала «галаву» пасля сутыкнення з фурай ФОТАФАКТ
ДТЗ адбылося сёння раніцай на Смілавіцкім тракце: там сутыкнуліся смеццявоз МАЗ і аўтапоезд з цягачом DAF.

Фота: УУС Мінгарвыканкама
50-гадовы кіроўца смеццявоза ўрэзаўся ў аўтапоезд, які стаяў. Ад удару ў МАЗа абарвалася кабіна. Яна перакулілася на праезную частку.
Кіроўца смеццявоза з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў бальніцу.

Фота: УУС Мінгарвыканкама
У выніку ДТЗ на нейкі час быў паралізаваны рух транспарту, у тым ліку і грамадскага.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары