Гуманны беларускі суд: адпусцілі жонку расійскага вайскоўца, якая атрымала 3 гады калоніі за наркотыкі

Суд у Беларусі вызваліў раней асуджаную да 3 гадоў калоніі 31-гадовую грамадзянку Расіі Вольгу Шмалюк, жонку ўдзельніка вайны ва Украіне. Гэта было, як піша «Московский комсомолец», зроблена пасля таго, як «да беларускіх уладаў звярнуліся супрацоўнікі расійскай амбасады і праваабаронцы».

26.08.2024 / 22:15

Раней Вольга Шмалюк была затрыманая на расійска-беларускай мяжы з 0,09 грам марыхуаны і люлькай для курэння ў кішэні.

Паводле сцвярджэнняў жанчыны, у Беларусь яна паехала, каб даглядаць і забраць да сябе прыкаванага да ложка бацьку. Ужо там яна даведалася, што яе муж цяжка паранены ва Украіне. Таксама і ў яе самой выявілі анкалагічнае захворванне.

На зваротным шляху жанчыну затрымалі і асудзілі да трох гадоў калоніі.

Аднак умяшалася расійская амбасада і «праваабаронцы», пасля чаго ў апеляцыйным судзе палічылі, што пакаранне можа быць і мякчэйшым.

Калонію замянілі на штраф, які спаганяць не будуць, бо, маўляў, Шмалюк яго ўжо пакрыла сядзеннем у СІЗА. Больш таго — ёй нават нібыта далі грошай на праезд дадому.

Цяпер жанчына, піша «Московский комсомолец», ужо ў Маскве, дзе лечыцца сама і дапамагае стаць на ногі мужу. 

Кіроўца Следчага камітэта даносіў на пратэстоўцаў у 2020-м. А яшчэ займаўся махлярствам і зліваў паліва

Упаўнаважаная па правах дзіцяці ў Расіі сышла ад мужа-святара да праваслаўнага алігарха

Клетка ў жаночай калоніі. Што гэта такое і якія нормы парушае?

Nashaniva.com