У Брэсце адбыўся таемны суд за шпіянаж
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што некалькі месяцаў таму ў Брэсцкім абласным судзе па артыкулах «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 арт. 361-4 КК) і «шпіянаж» (арт. 358 КК) асудзілі Дзмітрыя Шлэтгаўэра.
27.08.2024 / 14:57
Прысуд Дзмітрыю невядомы, але санкцыя апошняга артыкула прадугледжвае ад сямі да 15 гадоў зняволення.
Працэс па справе Шлэтгаўэра праходзіў у закрытым рэжыме, на сайце Вярхоўнага суда ён не пазначаўся. Пра абставіны справы праваабаронцам нічога невядома.
Праваабаронцы дадаюць, што па артыкуле 358 Крымінальнага кодэкса ў Беларусі могуць судзіць толькі замежных грамадзян ці асобаў без грамадзянства. З 2020 года па палітычных справах за шпіянаж асудзілі трох чалавек — грамадзяніна Польшчы Томаша Бярозу і ўкраінцаў Андрэя Шмая і Наталлю Захаранку, якую вызвалілі пазней па абмене.
За пратэсты затрымалі ўжо дзявятага з пачатку года жыхара Кобрына. Яго скруцілі проста ў піцэрыі